Свет

Навальны назваў новага кіраўніка ФБК, а таксама пакрытыкаваў Волкава 

«Я пацвярджаю нашу поўную прыхільнасць да ідэі прымянення санкцый супраць усіх пуцінскіх карупцыянераў, жулікаў і распальшчыкаў вайны».

Аляксей Навальны, Марыя Пеўчых, Леанід Волкаў. Фота: сацсеткі

Расійскі апазіцыйны лідар Аляксей Навальны 22 сакавіка ў сваіх сацсетках назваў новага кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй. Ім стала Марыя Пеўчых — супрацоўніца ФБК, якая да гэтага кіравала аддзелам расследаванняў фонду.

Пеўчых стала адной з публічных асоб ФБК яшчэ ў 2021 годзе, адразу пасля арышту Навальнага, які тады вярнуўся ў Расію, перажыўшы спробу свайго забойства.

«Новым старшынёй рады дырэктараў ФБК прызначаная Марыя Пеўчых — стваральніца і нязменная кіраўніца аддзела расследаванняў. Публічная праца за апошнія два гады зрабіла яе яскравым палітычным лідарам. Вы яе добра ведаеце, ну а ў мяне няма сумневаў у тым, што яна выдатна справіцца і з гэтымі абавязкамі», — заявіў Навальны ў сваіх сацсетках.

Марыя Пеўчых на гэтай пасадзе змяняе Леаніда Волкава, які нядаўна аб'явіў аб «паўзе ў сваёй публічнай дзейнасці» ў сувязі з гучным скандалам з яго ўдзелам.

Тады Волкаў прызнаў, што дасылаў афіцыйныя лісты ў адрас кіраўніцтва ЕС з прашэннем вывесці некаторых расійскіх алігархаў з-пад еўрапейскіх санкцый, спадзеючыся тым самым раскалоць расійскія эліты.

Гэта выклікала бурную рэакцыю ў расійскіх апазіцыйных і праўладных колах, на што таксама звярнуў увагу і сам Навальны.

«Сапраўды, падручніка «Як расколваць эліты?» не існуе. Гэта складаная палітычная праца. Санкцыйная палітыка — яе частка. Волкаў зрабіў памылку, узяў на сябе адказнасць і сышоў у адстаўку. Рада дырэктараў гэтую адстаўку прыняла.

У мяне няма сумневаў, што Леанід дзейнічаў з найлепшых памкненняў, але яго ліст на імя Жазэпа Барэля быў палітычна памылковым, тэхнічна непісьменным і ўтрымліваў няправільную інфармацыю. Ён не быў пракаментаваны публічна ў момант адпраўлення і пакінуў адчуванне таемных перамоў, што выклікала яго непрыманне сярод нашых прыхільнікаў.

У сваю чаргу я таксама хачу прынесці прабачэнні прыхільнікам і донарам ФБК. Мы выправілі памылку, але яна была, а значыць, у гэтым ёсць і мая адказнасць», — напісаў Навальны.

Палітык адзначыў, што ён разам з Фондам барацьбы з карупцыяй «цалкам прыхільны ідэі прымянення санкцый супраць усіх пуцінскіх карупцыянераў, жулікаў і распальшчыкаў вайны, бо гэта адпавядае інтарэсам грамадзян Расіі».

Нагадаем, што яшчэ ў мінулым месяцы Аляксей Навальны да гадавіны пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну апублікаваў «15 пунктаў грамадзяніна Расіі, які жадае дабра сваёй краіне», у якой таксама згадаў Беларусь.

Каментары

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску больш не трэба насіць у ДАІ папяровую медыцынскую даведку

Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці3

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй7

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →