Свет2626

Навальны да гадавіны нападу на Украіну апублікаваў праграмны тэкст. Згадаў і Беларусь

Напярэдадні гадавіны поўнамаштабнага і несправакаванага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну расійскі апазіцыйны лідар Аляксей Навальны, які цяпер зняволены ў калоніі, максімальна коратка сфармуляваў сваю палітычную платформу, выказаўшы спадзяванне, што гэта таксама платформа «яшчэ вельмі многіх нармальных людзей».

Аляксей Навальны ў турме. Скрыншот з відэа

Платформа Навальнага называецца «15 пунктаў грамадзяніна Расіі, які жадае дабра сваёй краіне». 

Чатыры першыя пункты — гэта канстатацыя той сітуацыі, у якой знаходзяцца Расія і расійскі народ дзякуючы развязанай Пуціным «несправядлівай агрэсіўнай вайне супраць Украіны пад недарэчнымі падставамі». 

Рэальныя прычыны вайны, на думку Навальнага — «палітычныя і эканамічныя праблемы ўнутры Расіі, імкненне Пуціна ўтрымаць уладу любой цаной», а таксама жаданне ўвайсці ў гісторыю як «цар-заваёўнік» і «збіральнік зямель».

У выніку нанесеная вялікая шкода мільёнам украінцаў, здзейсненыя ваенныя злачынствы. Расія ж цярпіць ваеннае паражэнне, якое непазбежнае. «Камбінацыя «агрэсіўная вайна + карупцыя + бяздарнасць генералаў + слабая эканоміка + гераізм і высокая матывацыя тых, хто абараняецца» вынікам будзе мець толькі паражэнне», катэгарычна заяўляе Навальны. Пасля чаго пераходзіць да пытання — што Расіі і расіянам рабіць далей?

Перш за ўсё ён адказвае на пытанне, якія межы ва Украіны. Адказ на яго адназначны:

«Такія ж, як і ў Расіі, — міжнародна прызнаныя, вызначаныя ў 1991 годзе. Мы, Расія, іх таксама тады прызналі. Гэтыя межы Расія павінна прызнаваць і цяпер. Тут няма чаго абмяркоўваць. Амаль усе межы ў свеце выпадковыя і выклікаюць нечую незадаволенасць. Але ваяваць за іх змены ў XXI стагоддзі нельга. Інакш свет заглыбіцца ў хаос».

Зыходзячы з гэтага, трэба «пакінуць Украіну ў спакоі і даць ёй магчымасць развівацца так, як жадае яе народ. Спыніць агрэсію, спыніць вайну і вывесці ўсе расійскія войскі з тэрыторыі Украіны». 

Пасля таго трэба «сумесна з Украінай, ЗША, Еўрасаюзам і Брытаніяй шукаць прымальныя шляхі кампенсацыі шкоды, нанесенай Украіне». Напрыклад, прапануецца пасля вайны накіроўваць на кампенсацыі часткі расійскіх даходаў ад экспарту вуглевадародаў.

І, натуральна, мусяць расследавацца расійскія ваенныя злачынствы ў супрацоўніцтве з міжнароднымі інстытутамі.

Спыненне пуцінскай агрэсіі — у інтарэсах Расіі, даводзіць Навальны. Пры гэтым ён лічыць глупствам, што ўсім рускім уласцівая імперская свядомасць, першапрычынай вайны ён лічыць дыктатара ва ўладзе. І ілюструе гэтую думку прыкладам Беларусі.

«Напрыклад, у вайне супраць Украіны ўдзельнічае Беларусь. У беларусаў таксама імперская свядомасць? Не, у іх таксама дыктатар ва ўладзе».

У Расіі, як і ў любой краіне з гістарычнымі перадумовамі да гэтага, заўсёды будуць людзі з імперскімі поглядамі, але гэта далёка не большасць, лічыць Навальны. І «такіх людзей трэба перамагаць на выбарах, як перамагаюць правых і левых радыкалаў у развітых краінах».

Сам жа Навальны сцвярджае, што ніякія новыя землі Расіі не патрэбныя:

«Расія — велізарная краіна з насельніцтвам, якое скарачаецца, і выміраючай правінцыяй. Імперскасць і цяга да захопу тэрыторый — самы шкодны і пагібельны шлях. Расійская ўлада зноў сваімі рукамі знішчае нашу будучыню дзеля таго, каб краіна выглядала большай на карце. Але Расія і так вялікая. Наша задача — зберагаць народ і развіваць тое, чаго ў нас аж занадта».

Таму «для Расіі і яе народа будзе не проста добра, але яшчэ і вельмі выгадна спыніць вайну як мага хутчэй: толькі так можна пачаць рух да зняцця санкцый, вяртання тых, хто з'ехаў, аднаўлення даверу да бізнэсу, эканамічнаму росту».

«Мы на дне, і, каб усплыць, нам трэба адштурхнуцца ад яго. Гэта будзе і маральна правільна, і рацыянальна, і выгадна», — перакананы Навальны.

Ён бачыць неабходным «дэмантаж рэжыму Пуціна і яго дыктатуры, усталяванне парламенцкай рэспублікі, заснаванай на змяняльнасці ўлады праз сумленныя выбары, незалежныя суды, федэралізм, мясцовае самакіраванне, поўную эканамічную свабоду і сацыяльную справядлівасць».

А галоўнае:

«Усведамляючы свае гісторыю і традыцыі, мы павінны быць часткай Еўропы і прытрымлівацца еўрапейскага шляху развіцця. Іншага ў нас няма, і іншага нам і не трэба».

Каментары26

  • Жвір
    20.02.2023
    Калі абапірацца на іх гісторыю і традыцыі, дык атрымаецца, што ніхрэна яны не еўропа, і ніколі ёю не былі. Тут Навальны трызьніць. Мажліва ён мяркуе, што іхныя цары былі прыхаднямі з Еўропы, і царыца таксама, але гэта не дадало Расеі еўрапейскасьці, але зрабіла тых цароў азыятамі. Такі парадокс...
  • Нас***льны
    20.02.2023
    "Мальчик, водочки принеси!"
  • Снид
    20.02.2023
    > Такія ж, як і ў Расіі, — міжнародна прызнаныя, вызначаныя ў 1991 годзе
    ойёй, а как же бутерброд?)))

    Я не то чтобы злорадствую, Лёха в целом нормальный чел и его надо по любому выпустить, но мог бы хотя бы прокомментировать своё знаменитое высказывание...

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка адкрыла сетку кавярняў самаабслугоўвання1

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі2

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА3

У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА1

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць