Сусветная экалагічная акцыя стартуе 25 сакавіка ў 20:30, і далучыцца да яе можа кожны — дастаткова правесці адну гадзіну, не карыстаючыся электрычнасцю. Але тое-сёе ў Мінску правядуць не толькі на індывідуальным узроўні.

Фота з «Дня Зямлі» 2012 года
Як паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТБ, увечары ў суботу ў сталіцы на гадзіну патухне падсветка Нацыянальнай бібліятэкі, Белдзяржцырка, Вялікага тэатра, стадыёна «Дынама», «Мінск-Арэны» і шэрагу буйных гандлёвых цэнтраў.
Асноўная мэта акцыі — прыцягнуць увагу да наступстваў змены клімату.
Упершыню такую акцыю правялі ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. А ўжо праз год «Гадзіну Зямлі» абвясцілі ў 35 краінах і больш чым 400 гарадах.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары