Грамадства

Палітвязень Міхаіл Зубкоў абвясціў галадоўку — «Радыё Свабода»

Палітвязень з Гомеля Міхаіл Зубкоў, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 у Барысаўскім раёне, абвясціў сухую галадоўку. Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі «вартыя даверу крыніцы».

Папраўчая калонія №14 у Навасадах

«Яго чарговы раз змясцілі ў штрафны ізалятар без дай прычыны. Міхаіл адбыў сем сутак ШІЗА за тое, што «не так прадставіўся» канвойнаму. Ён выйшаў з ШІЗА 21 сакавіка. Праз тры дні яго зноў пакаралі ШІЗА на 10 сутак — толькі за тое, што ён патрабаваў сустрэчы з натарыусам, каб вырашыць нейкія свае праблемы», — паведаміла крыніца.

Паводле крыніцы, Міхаіл абвясціў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага змяшчэння ў штрафны ізалятар.

Міхаіла Зубкова затрымалі 29 кастрычніка 2021 года ў маскоўскім метро. Яго спынілі для праверкі пашпарта, і высветлілася, што беларус — у вышуку. 13 мая 2022 года яго сілком экстрадавалі ў Беларусь.

Прычынай затрымання стала тое, што ў 2020 годзе Міхаіл Зубкоў удзельнічаў у маршах пратэсту ў Гомелі, яго затрымліваў АМАП. Тады мужчына правёў 15 сутак у ІЧУ. Больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было, і Міхаіл з'ехаў на працу ў Маскву.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 18 жніўня 2022 года прызнаў Міхаіла Зубкова вінаватым у гвалце і пагрозах яго ўжывання ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Таксама сёння з'явілася інфармацыя, што ў тых жа Навасадах палітвязень Уладзімір Іпатаў выкінуўся з акна другога паверха і цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў Барысаве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць