Грамадства77

Камісія па вяртанні рассылае родным палітуцекачоў інструкцыі наконт таго, як тыя могуць вярнуцца — вось што ў іх

Гэтак камісія Генеральнай пракуратуры падбівае родных палітуцекачоў, каб тыя ўзяліся пераконваць іх вярнуцца. 

Ліст ад камісіі па вяртанні

Адзін з эмігрантаў даслаў «Нашай Ніве» зварот, адрасаваны сваячцы. У ім даводзіцца, што ён «мае права звярнуцца ў камісію па разглядзе зваротаў» да 31 снежня 2023 года.

Як вынікае з допісу, ад эмігранта сярод іншага патрабуецца ліст пакаяння, у якім ён павінен паведаміць аб чыстасардэчным раскаянні за ўчыненае правапарушэнне, публічна выбачыцца і кампенсаваць шкоду.

Па вяртанні ж на радзіму ён абавязаны трымацца Канстытуцыі, выконваць законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты, а таксама паважаць дзяржаўныя сімвалы, нацыянальныя традыцыі ды свядома і актыўна выконваць свой грамадзянскі абавязак.

«Такая камісія разлічвае, што сваячка стане пераконваць мяне вярнуцца, але яна ведае, што мяне чакае. Раней родныя атрымалі ліст з міліцыі, у якім гаварылася, што адміністрацыйны пераслед супраць мяне спынены. Але я з'ехаў, бо быў асуджаны на «хімію» паводле крымінальнага прысуду. Пра яго гаворкі няма», — каментуе прапанову вярнуцца эмігрант.

Камісія просіць дасылаць пакаянныя лісты на адрас Генеральнай пракуратуры пісьмова альбо на электронную пошту. Дазволена пісаць на беларускай мове.

Указ пра стварэнне камісіі па вяртанні Лукашэнка падпісаў сёлета на пачатку лютага. Яе ўзначаліў генпракурор Андрэй Швед. У яе складзе сярод іншых старшыня КГБ Іван Церцель і прапагандыст Рыгор Азаронак.

1 красавіка Швед заявіў, што ў камісію па вяртанні беларусаў, якія зʼехалі, якой ён кіруе, паступіла ўжо 56 заяў. Ён запэўніў, што ў найбліжэйшы час першую частку зваротаў разгледзяць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

«Паўзком, на каленях». Што Лукашэнка абяцаў на мінулым пасланні народу і сваім дэпутатам

«Рэальны шанец зваліць Лукашэнку быў у 96-м». Алесь Міхалевіч пра палітычную маладосць, выбары, Каардынацыйную раду і свае спадзяванні

Каментары7

  • Нма
    04.04.2023
    Трымайце кішэнь шырэй. У Масковіі ў шаснаццвтым стагоддзі тэж каралі смерцю за пабег за парэбрык.
  • Кредит
    04.04.2023
    Метод кнута и пряника. Вначале кнут, кнут, кнут и сейчас в конце концов пряник. Только пряник чёрствый и не свежий.
  • padarozhny
    04.04.2023
    абавязаны трымацца Канстытуцыі, выконваць законы


    https://nashaniva.com/313691
    От табе маеш! Якія яшчэ законы!? Сказана ж было "не да законаў".

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх4

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх4

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць