Вайна77

ЗША пакуль не пачалі пастаўкі Украіне зброі па ленд-лізе

Праграма ленд-лізу прадугледжвае адтэрмінаваную аплату вайсковых паставак, але ЗША маюць намер перадаваць зброю Украіне бязвыплатна, пакуль ёсць магчымасць. Да яе вернуцца, калі пастаўкі паспрабуюць заблакаваць рэспубліканцы.

Фота AP

Улады ЗША мінулай вясной ухвалілі праграму продажу Украіне ўзбраенняў у рамках ленд-лізу, аднак гэтыя пастаўкі да гэтага часу не пачаліся з-за нежадання Вашынгтона накладваць на Кіеў грашовыя абавязацельствы і двухпартыйнага адабрэння падтрымкі УСУ. Пра гэта піша выданне Politico.

«Мы ўдзяляем прыярытэтную ўвагу дапамозе ў галіне бяспекі, за якую ім не давялося б нам плаціць», — патлумачыў высокапастаўлены чыноўнік Адміністрацыі Байдэна.

Суразмоўца пры гэтым адзначыў, што ўлады ЗША гатовыя да выкарыстання ленд-лізу ў будучыні, але цяпер асноўная ўвага надаецца пастаўкам у рамках іншых паўнамоцтваў, якія былі ўхваленыя Кангрэсам ЗША.

Іншай прычынай адкладвання ленд-лізу з'яўляецца тое, што Дэмакратычная і Рэспубліканская партыі ЗША згодныя ў неабходнасці пастаўляць Украіне ўзбраенне. Як распавёў памочнік аднаго з кангрэсменаў-дэмакратаў, калі рэспубліканцы зменяць сваё меркаванне або зменяцца грамадскія настроі, ленд-ліз могуць задзейнічаць для абыходу заканадаўчых спробаў заблакаваць пастаўкі.

Каментары7

  • Лахушка з Брукліна
    11.04.2023
    Мойша, як рэспубліканец Буш дапамог Грузіі ў 2008?
  • ?
    11.04.2023
    Полагаю, прочитать, почему это хорошо, что не начался, не хватило мозгов или времени? 
  • Мойша
    11.04.2023
    Лахушка з Брукліна, пры кім пачаліся пастаўкі зброі Ўкраіне? Пры Абаме? Не! Пры Трампе, якога вы пясочыце бо так модна рабіць у камуністычных СМІ

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грыша жыве тут, будзе яму кампанія». Сям'я з Бабруйска прытуліла на падворку пяць лебедзяў, якія трапілі ў бяду3

У Мінску прадаюць арэхі па 250 рублёў за кілаграм. Што за далікатэс?1

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

«Гарызонт» выпусціў аранжавы ноўтбук як сімвал беларускай жанчыны4

Гурт «Іванушкі International» стане проста «Іванушкамі», бо «англіцызмы задзяўблі»16

Пуцін прапанаваў Еўропе зноў купляць у яго нафту і газ6

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын22

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць