Свет

Шнобелеўская прэмія цяпер будзе ўручацца ў Еўропе

Арганізатары кажуць, што лаўрэатам стала небяспечна ездзіць у ЗША.

Пераможцы з’язджаюцца на цырымонію з усяго свету. Першыя 35 цырымоній (1991—2025) праходзілі ў Масачусетсе, піша Бі-бі-сі.

Шнобелеўская прэмія ўручаецца з 1991 года. Яе заснаваў жартоўны навуковы часопіс «Аналы неверагодных даследаванняў». Як пазначана ў статуце ўзнагароды, яна прысуджаецца аўтарам 10 самых арыгінальных і смешных навуковых прац, якія «спачатку прымушаюць засмяяцца, а потым — задумацца».

«На працягу апошняга года для нашых гасцей стала небяспечна наведваць краіну. Мы не можам з чыстым сумленнем прасіць новых пераможцаў або міжнародных журналістаў, якія асвятляюць гэта падзею, прыязджаць у ЗША ў гэтым годзе», — тлумачыць рэдактар часопіса Аналы неверагодных даследаванняў Марк Абрамс, заснавальнік і вядучы цырымоніі.

Аляксандр Лукашэнка двойчы станавіўся ўладальнікам Шнобелеўскай прэміі.

Першы раз у 2013 годзе за забарону публічных апладысментаў, якія былі забароненыя мінскай міліцыяй падчас маўклівых акцый пратэстаў у 2012 годзе. Ён падзяліў прэмію з мінскай міліцыяй. 

У 2020 годзе лаўрэатамі прэміі ў галіне медыцынскай адукацыі сталі прэзідэнты дзевяці краін, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп. Узнагарода прысуджалася лідарам Беларусі, Расіі, ЗША, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Мексікі, Турцыі і Туркменістану «за выкарыстанне пандэміі COVID-19, каб навучыць свет таму, што палітыкі могуць мацней уплываць на жыццё і смерць, чым вучоныя і дактары». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы6

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць