Улада

У Гомелі ад пнеўманіі памерла доктарка

Cупрацоўніцы цэнтра радыяцыйнай медыцыны было 30 гадоў, яна толькі выйшла з дэкрэтнага адпачынку.

У Гомелі ад пнеўманіі памерла супрацоўніца Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека

Гэты факт БелаПАН пацвердзіў начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Васількоў.

Паводле яго словаў, супрацоўніца цэнтра паступіла ў шпіталь хуткай дапамогі з цяжкай дыхальнай недастатковасцю. «У пятніцу атрымалі пацвярджэнне ад паталагаанатамаў, што жанчына памерла ад цяжкай татальнай пнеўманіі», — паведаміў начальнік упраўлення.

Памерлай супрацоўніцы было каля 30 гадоў, нядаўна яна выйшла з дэкрэтнага адпачынку. Жанчына працавала ў аддзяленні дыягностыкі.

Мікалай Васількоў дадаў,

што ў рэгіёне ёсць і іншыя выпадкі смерцяў ад пнеўманіі, але яны пакуль знаходзяцца на пацверджанні ў паталагаанатамічных цэнтрах.

Паводле звестак упраўлення аховы здароўя, у Гомельскай вобласці не зафіксавана смерцяў ад грыпу A (H1N1).

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць4

Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?8

У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць