Грамадства

На наступным тыдні ў Вільні пройдзе Беларускі бізнэс-форум

Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) пры фінансавай падтрымцы ЕС і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) запрашае на ll Беларускі бізнэс-форум. Ён адбудзецца 26 красавіка ў Вільні. Мерапрыемства павінна стаць платформай для аб'яднання беларускай бізнэс-дыяспары, развіцця дыялогу з афіцыйнымі асобамі Еўрасаюза, Літвы, Латвіі і Эстоніі, дэманстрацыі патэнцыялу беларускага бізнэсу.

У форуме прыме ўдзел віцэ-міністр эканомікі Літвы, прадстаўнікі USAID, Еўрасаюза, Літоўскай бізнэс-канфедэрацыі, ЕБРР, інвестыцыйных і фінансавых установаў. Таксама запрошаныя кіраўнік камісіі Сейма Літвы па нацбяспецы, мэр Вільні, Invest Lithuania, StartUp Lithuania, GoVilnius, Асацыяцыя банкаў Літвы і іншыя арганізацыі. Акрамя таго, на форуме будуць прадстаўлены беларускія кампаніі, якія працуюць у Літве і іншых краінах рэгіёна.

Асноўная мэта ll Беларускага бізнэс-форуму — падтрымка сумленнага беларускага бізнэсу, умацаванне сувязяў паміж беларускай бізнэс-дыяспарай і еўрапейскімі партнёрамі, абмеркаванне існуючых праблем вядзення бізнэсу ў краінах Балтыі. Форум дае ўдзельнікам унікальную магчымасць абмяняцца ідэямі, досведам і ведамі.

У рамках падзеі адбудуцца панэльныя дыскусіі, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага бізнэсу ў краінах Балтыі. Убачыць падрабязную праграму і зарэгістравацца можна на сайце форуму.

Калі: 26 красавіка, 10.00

Дзе: Вільнюс, Paupio g. 26, PASAKA Cinema Boutique

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць