Грамадства

Мінінфармацыі падало пазоў на ліквідацыю выдавецтва Змітра Коласа

Эканамічны суд Мінска запланаваў на 2 траўня пасяджэнне на падставе пазову Мінінфармацыі ў дачыненні да аднаго з найбольш вядомых папулярызатараў перакладной сусветнай літаратуры Змітра Коласа. Будзе разглядацца пытанне пра спыненне дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца, паведамляе БАЖ.

Як адзначаецца ў анонсе працэсу на сайце Вярхоўнага суда, прадмет спрэчкі — «прызнанне несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі суб'екта гаспадарання». Заяўнікам пазначана Міністэрства інфармацыі, адказнікам (зацікаўленай асобай) — Колас Дзмітрый Георгіеівіч. На працэс прызначаны суддзя Аляксей Русецкі.

У судовай абвестцы няма тлумачэнняў, на чым грунтуецца незадаволенасць міністэрскага кіраўніцтва вядомым выдаўцом — адным з першапраходцаў-прыватнікаў у гэтай галіне. Дзякуючы менавіта Змітру Коласу кніжны рынак краіны вось ужо тры дзясяткі гадоў насычаецца лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, перакладзенай на беларускую мову. 

Але з абазнаных крыніц Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што падставай для пазову стаў зборнік гістарычных дакументаў «Вызваленыя» i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускiх архiваў».

Сёлета 6 студзеня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў апублікаваныя дакументы «экстрэмісцкімі матэрыяламі» — дарэчы, амаль усе яны паходзяць з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Дзяржаўнага архіва грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці. У выходных звестках выдаўцом пазначаны Зміцер Колас. Згодна з рашэннем суда, далейшы распаўсюд выдання забаронены. 

Гэта ўжо не першае выпрабаванне для Змітра Коласа за апошні час. На пачатку сакавіка яго затрымалі разам з друкаром Алегам Сычовым і наступныя 10 дзён пратрымалі ў СІЗА Камітэта дзяржбяспекі. У выніку выдаўца вызвалілі без выстаўлення абвінавачанняў. 

Пасля гэтага Зміцер Колас са сваім стэндам удзельнічаў у Мінскім міжнародным кніжным кірмашы, і тады ніякіх прэтэнзій у ягоны адрас арганізатары не закідвалі.

Зміцер Колас паходзіць з вядомай сям’і сталічнай інтэлігенцыі. Бацька Георгій Данілавіч — літаратар і тэатральны крытык, старэйшы брат Уладзімір — педагог, рэжысёр-кінадакументаліст.

Пасля заканчэння перакладчыцкага факультэта Інстытута замежных моў Зміцер Колас працаваў паводле кантракта ў Алжыры і Сірыі, па вяртанні вёў спецыяльны курс у сваёй альма-матар.

Ад канца 1980-х засяродзіўся на выдавецкай справе — агулам у гэтым бізнэсе амаль 35 гадоў. Першы практычны досвед атрымаў у структуры Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра, калі яшчэ не існавала абавязковага ліцэнзавання, а было дастаткова пісьмовага дазволу міністра культуры і друку. На пачатку нулявых зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і стаў незалежным выдаўцом. У 2014-м яшчэ раз памяняў статус, калі Міністэрства інфармацыі замяніла ліцэнзаванне на дзяржаўную рэгістрацыю з выдачай адпаведнага пасведчання.

Прыватнае выдавецтва Змітра Коласа вядомае кнігамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі, дзіцячай літаратуры ў найлепшых беларускіх перакладах. Шырокае прызнанне чытацкай аўдыторыі атрымала тэматычная серыя «Паэты планеты» — акурат у апошні дзень зімы ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адбылася імпрэза з нагоды юбілейнага, 100-га выпуску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд27

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць