Грамадства

Галадоўка берасьцейскіх уладальнікаў машрутных таксі спынена

(Разановіч: ) «Сёньня дактары паведамілі, што, паводле стану здароўя, я атрымаю інваліднасьць. У мяне хворыя ныркі, печань і селязёнка... Я прашу, каб так і паведамілі. Няхай чыноўнікі пачуюць. Кожны месяц я плачу 1 мільён 230 тысяч рублёў у выглядзе розных падаткаў і збораў. Чым я завінавацілася дзяржаве? Хто адкажа за страту здароўя? Няхай чуюць і ведаюць.

Сёньня спэцыяльна для Радыё Свабода ўдзельніца акцыі пратэсту ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксі ў Берасьці Любоў Разановіч заявіла наступнае:

(Разановіч: ) «Сёньня дактары паведамілі, што, паводле стану здароўя, я атрымаю інваліднасьць. У мяне хворыя ныркі, печань і селязёнка... Я прашу, каб так і паведамілі. Няхай чыноўнікі пачуюць. Кожны месяц я плачу 1 мільён 230 тысяч рублёў у выглядзе розных падаткаў і збораў. Чым я завінавацілася дзяржаве? Хто адкажа за страту здароўя? Няхай чуюць і ведаюць.

Калі мяне й надалей будуць перасьледаваць, – я адразу ж аднаўлю сухую галадоўку й буду прасіць палітычнага прытулку ў іншай краіне. У Беларусі сумленным прадпрымальнікам жыць немагчыма. Няўжо нельга было вырашыць нашы пытаньні цягам двух тыдняў?

Сёньня я перапыняю галадоўку. І мая група падтрымкі – Віктар Чайкоўскі, Вячаслаў Кухарчук, Трафім Багдасаран і ягоная жонка Тацяна, Галіна Барэцкая – таксама».

Бестэрміновая галадоўка пачалася ў Берасьці 5 ліпеня. Да сёньня ў ёй ўдзельнічалі 14 чалавек: уладальнікі маршрутных таксі, кіроўцы, а таксама іхныя сваякі й два індывідуальныя прадпрымальнікі. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць трактоўкі Ўказу прэзыдэнта № 140 ад 22 сакавіка 2004 году аб рэспубліканскім зборы за ўвоз транспартных сродкаў у камэрцыйных мэтах. Справа ж у тым, што свае маршруткі яны набылі да таго, як вышэйпамянёны Ўказ набыў сілу.

2 жніўня ўдзельніца галадоўкі Л.Разановіч зьвярнулася да прэзыдэнта краіны з адкрытым лістом, у якім прасіла «прадухіліць чалавечую трагедыю й дапамагчы». Раніцай 8 жніўня яна была дастаўлена ў Цэнтральную гарадзкую лякарню Берасьця.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць