Вайна11

У Марыупалі трох юнакоў затрымалі за праўкраінскія настроі

МУС самаабвешчанай «ДНР» паведаміла, што затрымала трох юнакоў 2006—2007 гадоў нараджэння. Як вынікае з аргументацыі такога кроку, выкладзенага сепаратысцкім органам, віна падлеткаў у тым, што яны адмаўляліся прызнаваць захопленыя ўкраінскія землі расійскімі.

Фота з тэлеграм-канала «МУС ДНР»

Паводле «дээнэраўцаў», хлопцы «ў грамадскім месцы справакавалі канфліктную сітуацыю з мінаком на глебе палітычнай нянавісці». Яны, маўляў, «публічна ставілі пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць Расійскай Федэрацыі». Як вядома, восенню мінулага года расійскія ўлады правялі на акупаваных тэрыторыях псеўдарэферэндумы аб іх далучэнні да РФ і цяпер насуперак міжнароднаму праву трактуюць незаконна захопленыя землі як тэрыторыю Расіі.

Па версіі супрацоўнікаў «МУС ДНР», у выніку гэтага канфлікту ад дзеянняў падлеткаў пацярпеў пажылы мужчына, а парыўшыся недзе ў сваіх архівах ці інтэрнэце, яны таксама знайшлі нібыта іх здымак са сцягам «109-га асабнага горнага штурмавога батальёна УСУ, які дыслакуецца ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны».

У выніку дзеянні хлопцаў падводзяць пад «хуліганства, здзейсненае па матывах палітычнай, ідэалагічнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нянавісці ці варожасці альбо па матывах нянавісці ці варожасці ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы» (п. «б» ч. 2 арт. 213 КК РФ). 

Каментары1

  • Мікола)))
    24.04.2023
    Расейскія акупанты і іх памагатыя (здраднікі - калябарацыяністы) дзейнічаюць па аднолькавых мэтадычках ва Ўкраіне і Беларусі

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну16

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць