Як у Салігорску чатыры чыноўнікі правілі зламаную лаўку на просьбу ветэрана вайны
Ветэран вайны, інвалід 2 групы Фёдар Ігнатавіч звярнуўся ўчора на тэлефонную лінію да намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Кручанава. Гэта быў зварот ад імя жыхароў другога падʼезда дома №25 па вуліцы Леніна Салігорска.

— У нас каля падʼезда стаіць па дзве лаўкі. Адну з іх замянілі, а другую — не. Ну што каштуе чатыры драўляныя рэйкі замяніць у зламанай лавачцы? Няўжо мы, жывучы ў 21 стагоддзі, не можам гэта выправіць! Чаму не вырашылі гэтыя пытанні мясцовыя ўлады, я здзіўляюся, — абураўся пенсіянер.
— Я сам здзіўляюся, — прызнаўся Аляксандр Кручанаў.
Далейшыя падзеі апісвае «Мінская праўда».
«Ён тут жа набраў па тэлефоне намесніка старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Кірыла Алёхіна і запатрабаваў аператыўна вырашыць гэтае пытанне.
— Зрабіце сёння, і каб зрабілі справаздачу перад Фёдарам Ігнатавічам, — даў распараджэнне намеснік старшыні Мінаблвыканкама».
Але на адной справаздачы справа не скончылася.
Пракантраляваць выкананне гэтага пытання чыноўнік загадаў гендырэктару абласной ЖКГ Юрыю Кукашуку і старшыні Салігорскага райвыканкама Андрэю Жайловічу.
Каментары
Шёл 29 год...