Грамадства66

Асабісты ахоўнік Лукашэнкі быў на парадзе з расійскай георгіеўскай стужкай, а не з яблыневым цветам

На парадзе на Краснай плошчы Аляксандр Лукашэнка не пачапіў георгіеўскай стужкі. Ён з’явіўся з чырвона-зялёнай разеткай. Але ягоны асабісты ахоўнік зрабіў іншы выбар.

Аляксандр Лукашэнка на Краснай плошчы 9 мая. На заднім плане — яго асабісты ахоўнік Аляксей Ляшкевіч з расійскай георгіеўскай стужкай

Начальнік асабістай аховы Аляксандра Лукашэнкі Аляксей Ляшкевіч, які неадступна суправаджае свайго шэфа ўсюды, быў на парадзе ў Маскве з георгіеўскай стужкай.

Гэтая стужка стала сімвалам новага расійскага імперыялізму, і таму яе забаранілі ў многіх краінах Еўрапейскага саюза і былога СССР. У Беларусі стаўленне да яе было амбівалентнае. Улады краіны ад пачатку 2010-х, калі Масква пачала прасоўваць яе ў якасці сімвала на замену савецкаму чырвонаму сцягу, не перашкаджалі яе выкарыстанню, але і не навязвалі зверху. Пік яе папулярнасці прыпаў на 2014 год, калі Расія захапіла ўкраінскія Крым і ўсход Данбаса. Беларускія ўлады тады распрацавалі свой аналаг сімвала: яблыневы цвет на аснове ў колерах дзяржаўнага сцяга.

9 мая ў Маскве прэзідэнты Узбекістана і Кыргызстана, як і Аляксандр Лукашэнка, надзелі разеткі ў нацыянальных колерах, прэзідэнты Казахстана, Туркменістана і прэм'ер Арменіі абышліся без разетак. Толькі прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон надзеў на парад так званую георгіеўскую стужку.

Каментары6

  • **
    10.05.2023
    учора ранкам суседка мне:
    - с праздником вас!
    ледзь устрымалася, каб не вылаяцца ўслых

    вось так жывеш-жывеш... вітаешся... думаеш - прыстойныя людзі... а тут вунь, як яно

    ад дамавога чата адпісалася 2 гады таму (то бок яшчэ да пачатку вайны), калі на 9 мая там пачалося пабедабесіе
    адзін з пабедабесаў аказаўся мой непасрэдны сусед...
  • Матчасть
    10.05.2023
    Автору следует открыть словарь и посмотреть значение слова «амбивалентный». В случае с отношением так называемой власти к этой ленточке правильно использовать слово «нейтральное».
  • 10.05.2023
    Да якая ўжо розніца. Праз Беларусь пусцілі войскі на Ўкраіну, нішчаць нацыянальны авангард, тысячы людзей у турме, па ТБ падтрымліваюць вайну. У АГЛ каларадка ў галаве яшчэ з часоў партыйнай маладосці, а ўсе гэтыя яблыневыя стужкі, для прыкрыцця.

Цяпер чытаюць

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ10

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць