Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак Мінска прапануе прысвоіць назвы некаторым вуліц, як пішуць «Мінск-Навіны».
У шматфункцыянальным комплексе «Паўночны бераг»:
— вуліца архітэктара Іосіфа Лангбарда (ён спраектаваў Дом урада, Дом афіцэраў, Оперны тэатр, Акадэмію навук) — праектаванай вуліцы №2;
— вуліца акадэміка Аляксандра Воінава — праектаванай вуліцы №4;
— вуліца мастака Паўла Масленікава — праектаванай вуліцы №6;
— вуліца прэзідэнта Акадэміі навук Мікалая Барысевіча — праектаванай вуліцы №9.
На тэрыторыі мікрараёна Паўночны прапануюцца наступныя назвы:
— завулак пісьменніка Івана Навуменкі — праезду №1;
— завулак мастака Івана Хруцкага — праезду №2;
— завулак дырыжора Генадзя Цітовіча — праезду №3.
Упраўленне культуры Мінгарвыканкама разглядае водгукі жыхароў горада па прапанаваных назвах на працягу двух тыдняў пасля апублікавання.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары