Грамадства44

Гіркін-Стралкоў: Разлік Прыгожына — на паніку і ўзяцце ўлады, якая «валяецца на зямлі»

Ігар Гіркін-Стралкоў, былы «міністр абароны» самаабвешчанай «ДНР», актыўны крытык Крамля з «патрыятычных» пазіцый, выказаў меркаванне, на што, на ягоную думку, разлічвае Прыгожын у сваім «бліскуча-дзёрзкім набегу» і ці мае гэты набег шанцы на поспех.

Паводле Гіркіна, «стратэгічная задумка каманды Прыгожына гранічна ясная, лагічная, вельмі рызыкоўная, але дзівіць адвагай і мае шанцы на поспех».

Поспех задумцы, на думку блогера, можа прынесці «непаваротлівасць і дэматывацыя ўсіх сілавых структур Расійскай Федэрацыі».

Нездарма Прыгожын, замацаваўшыся ў Растове, адразу ж рэзка кінуў у рэйд на Маскву некалькі тысяч чалавек з самых баяздольных сваіх падраздзяленняў. Гэтыя падраздзяленні абыходзяць усе буйныя цэнтры і не ўвязваюцца ў баі з мясцовымі гарнізонамі, а імкнуцца як мага хутчэй дабрацца да Масквы.

Разлік, як мяркуе Гіркін, робіцца на паніку і ўцёкі ўсіх вышэйшых чыноўнікаў і ўзяцце пры такіх умовах улады, якая «валяецца на зямлі». Далей жа ўжо, маўляў, усе кінуцца яму даваць прысягу на вернасць, «а там відаць будзе».

У гэтай стратэгіі Гіркін бачыць толькі два слабыя месцы.

Першае — гэта магчымасць сутыкнення з баяздольнымі і матываванымі да змагання адносна буйнымі часцямі яшчэ да падыходу да Масквы. У такім выпадку непазбежныя праблемы з забеспячэннем ударнай групоўкі, якая даўжэй двух-трох дзён весці баі ў адрыве ад забеспячэння не зможа.

«Служылых людзей» у Маскве відавочна больш, чым баяздольных вагнераўцаў, але пытанне, як мяркуе Гіркін, у тым, колькі з іх гатова змагацца. Гэта і высветліцца ў самы найбліжэйшы час. У гэтым, як сцвярджае Гіркін, і ёсць «уся «інтрыга» і ключ да зыходу гэтага бліскуча-дзёрзкага «набегу».

Каментары4

  • Жвір
    24.06.2023
    Гэта не разьлік Прыгожына, а разьлік Крамля на тэрор ўнутры Расеі, з мэтаю прадухіліць унутрырасейскія пратэсты ды развал Расеі. Робіцца тое, што на разьлік Крамля дазволіць утрымаць краіну ў іхных кіпцюрах, і да чаго ўвесь час заклікае Гіркінд, - крокі да абвяшчэньне ваеннага становішча, усеагульнай мабілізацыі й пераводу эканомікі Расеі на рэжым ваеннага часу. Пуціну ласкава прапануюць адыйсьці ўбок, як некалі гэта прапанавалі Ельцыну, па выніках прайгранай ім першай чачэнскай вайны...
  • a.hto.tam.idze
    24.06.2023
    Той самы эксперт Дзіркін, хто ўчора заяўляў, што паход Вагнераў на Маскву немагчымы.
  • Ёсік
    24.06.2023
    Жвір, таксама лічу, што зараз пабоўтаюцца, а потым мабілізацыя на 500тыс., і ўсе зноў на Украіну. Толькі ўжо будзе шмат зброі, снарадаў, куль, і ўсім войскам будзе кіраваць прыгожын.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць