Грамадства

Для журналіста Паўла Падабеда пракуратура запатрабавала 4 гады калоніі

Для высвятлення акалічнасцяў крымінальнай справы запатрабавалася ўсяго два пасяджэнні. 

Павел Падабед. Фота з сайта БАЖ

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, падчас спрэчак бакоў у Мінскім гарадскім судзе 30 чэрвеня абвінавачванне папрасіла пакараць відэааператара 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму. 

Працэс у Мінгарсудзе пад кіраўніцтвам Яўгена Пісарэвіча пачаўся 28 чэрвеня, а ўжо праз дзень прадстаўнік пракуратуры запатрабаваў для фігуранта рэальны тэрмін зняволення — 4 гады папраўчай калоніі на падставе ч. 3 арт. 361-1 КК.

Падчас першага пасяджэння стала вядома, што Паўлу Падабеду інкрымінуецца супраца з тэлеканалам «Белсат» і, як вынік, «удзел у экстрэмісцкім фармаванні». У якасці персанальнай датычнасці дэманстраваліся відэасюжэты «пратэснага кантэнту», у тым ліку прысвечаныя знікламу відэааператару Дзмітрыю Завадскаму і забітаму журналісту Паўлу Шарамету. Хоць прозвішча фігуранта ў цітрах не значылася, паводле «ўскосных прыкмет» было агучанае падазрэнне ў яго непасрэднай датычнасці да здымкаў.

Акрамя таго, у ходзе працэсу стала зразумела, што тэлефон Паўла Падабеда праслухоўваўся, гэтаксама сілавікі мелі доступ да ягонага ліставання ў месенджарах.

Таксама журналіста абвінавацілі ў «карыслівых матывах» ад журналісцкай дзейнасці і атрыманні фінансавай выгады: падставай стала наяўнасць карткі замежнага банка. Не выключана, што на гэтай падставе падчас вынясення прысуду яму дадаткова выпішуць штраф за патэнцыйна нясплочаныя падаткі ў Беларусі.

Сам Павел Падабед інкрымінаваныя «злачынствы» лічыць цалкам надуманымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць