Усяго патроху

На ўрачыстасцях у Будславе адбылося гашэнне юбілейнай маркі

1 ліпеня перад святой імшой сёлетняга фэсту ў Будславе адбылося спецыяльнае памятнае гашэнне адмысловай маркі, выпушчанай у абарачэнне Мінсувязі да 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, як паведамляе Catholic.by.

Фота: Catholic.by

Гашэнне адбывалася на вачах тысяч удзельнікаў урачыстасці на палявым алтары, дзе былі падрыхтаваныя чатыры аформленыя ў рамкі канверты з маркамі, дызайн якіх распрацавала Алена Мядзведзь. Першым штэмпель на адным з іх паставіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

Гашэнне другога канверта здзейсніў прэфект дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, Спецыяльны пасланнік Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях у Будславе.

Штампы на дзвюх астатніх марках паставілі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, пасля чаго ўдзельнікі гашэння распісаліся на ўсіх чатырох праштампаваных канвертах.

Фота: Catholic.by
Фота: Catholic.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць