Грамадства2222

Ціханоўская: Беларусы не здадуцца, пакуль усе расійскія акупанты не пакінуць Беларусь

Нацыянальны лідар Беларусі заявіла, што разлічвае на поўную падтрымку з боку заходніх партнёраў, але разумее, што «толькі самі беларусы могуць зрабіць Беларусь свабоднай». 

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская на анлайн-дыскусіі «Што будзе далей з Беларуссю пасля Прыгожына?» адзначыла, што спроба смуты ПВК «Вагнер» праз Аляксандра Лукашэнку скончылася, «напэўна, самым неспрыяльным для Беларусі чынам», так як унутрырасійскі канфлікт перакінуўся на беларускую тэрыторыю, як паведамляе «Позірк».

Паводле яе слоў, прысутнасць «наймітаў «Вагнера» ў Беларусі можа мець вельмі цяжкія наступствы» для суверэнітэту краіны, таксама ПВК стварае пагрозу для суседзяў.

«Беларусы не здадуцца, пакуль усе расійскія акупанты не пакінуць Беларусь. І пакуль Беларусь не стане свабоднай і дэмакратычнай краінай», — падкрэсліла лідар дэмакратычных сіл. 

Палітык заклікала Захад узмацніць санкцыі ў дачыненні да Расіі не толькі за ўварванне ва Украіну, але і «за спробы падарваць суверэнітэт Беларусі».

Каментары22

  • Арні
    06.07.2023
    Жвір, не хлусь, ён так не кажа! Сапраўды калі расея прайграе то тыя найміты што маюцца ў Беларусі ня будуць мець аніякага значэння. А што да паразы расеі ў вайне, то Пазняк на гэта спадзяецца але ні кажа што гэта адназначна будзе.
  • Жвір
    06.07.2023
    Арні, я ня хлушу, пашукайце на юцюбе і паглядзіце, можа падкарэктуеце маё разуменьне ягоных словаў, калі я памыляюся, буду ўдзячны. Я вам не цытую Пазьняка, проста даю агульны сенс і ягонае стаўленьне, як яно разумеецца.
  • Лiтвiн
    06.07.2023
    Маўклiвыя iстоты. Ужо даўно здалiся. Сядзяць цiха пад венiкам.

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка3

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка3

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць