Спорт1111

У Беларусі з’явіцца хакейны тэлеканал

Федэрацыя хакею Беларусі і хакейны клуб «Дынама» (Мінск) плануюць запусціць спецыялізаваны кабельны тэлеканал «Арэна‑Медыя».

Федэрацыя хакею Беларусі і хакейны клуб «Дынама» (Мінск) плануюць запусціць спецыялізаваны кабельны тэлеканал «Арэна‑Медыя».

Пра гэта паведаміў у сераду на пасяджэнні Выканкама ФХРБ старшыня гэтай арганізацыі Уладзімір Навумаў.

Паводле словаў Уладзіміра Навумава, нацыянальную хакейную федэрацыю не задавальняе колькасць трансляцый матчаў хакейнага чэмпіянату Беларусі (экстралігі), а таксама час паказу, калі большасць гульняў выходзяць у эфір у позні час.

«Прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі растлумачылі, што сетка тэлеперадач у іх распланавана на доўгі час наперад. Таму для хакею ў зручны для заўзятараў час» акна «знаходзяцца далёка не заўсёды. Таму мы вырашылі паспрабаваць запусціць спецыялізаваны кабельны тэлеканал. Яго галоўная мэта — папулярызацыя хакею. На ім мы плануем паказваць

не толькі матчы беларускай экстралігі, але і іншых ліг свету.

Акрамя таго, на тэлеканале будуць розныя забаўляльныя праграмы. Згоду працаваць разам з намі даў генеральны дырэктар тэлеканала «Лад» Сяргей Кухто «, — распавёў Уладзімір Навумаў.

Новы тэлеканал будзе камерцыйнай структурай. 51% акцый будзе належаць Федэрацыі хакея Беларусі, 29% — клубу «Дынама» (Мінск), астатняя доля — фізічным асобам. Статутны фонд прадпрыемства плануецца ў памеры 10 млн. рублёў. Паводле словаў Уладзіміра Навумава, каб стварыць тэлеканал, які спатрэбіцца укласці каля 5 млрд. рублёў, а ў ходзе функцыянавання тэлеканала спатрэбяцца таксама расходы на набыццё правоў трансляцый у іншых ліг. Паводле задумы заснавальнікаў, першыя 2‑3 гады грошы ў праект у асноўным давядзецца ўкладваць. А праз 3‑4 гады чакаецца, што тэлеканал стане прыносіць даходы, у тым ліку і за кошт рэкламы. Для гэтага падчас матчаў беларускай экстралігі мяркуецца рабіць дзве‑тры рэкламныя паўзы, як гэта практыкуецца ў КХЛ, НХЛ і іншых турнірах.

Як растлумачыў Уладзімір Навумаў, сродкі на гэты праект мяркуецца атрымаць ад знешніх інвестараў.

Чакаецца, што калі праект знойдзе падтрымку ва ўсіх зацікаўленых бакоў, то тэлеканал «Арэна‑Медыя»

пачне працаваць ужо з 1 верасня 2010 года.

Па словах Уладзіміра Навумава, вялікія тэхнічныя магчымасці для паспяховага развіцця гэтага праекта прадастаўляе «Мінск‑Арэна».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць