Культура66

Тамара Лісіцкая гатовая перакладаць свае кнігі на беларускую мову

Выдавецтва «Рэгістр» прэзентавала свой новы праект выдання кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Выдавецтва «Рэгістр» прэзентавала свой новы праект выдання кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў. Ужо пабачылі свет містычны дэтэктыў Сяргея Клімковіча «Цяжкія часы», гарадскі раман Тамары Лісіцкай «Ідыёткі», зборнік славянскага фэнтэзі Вольгі Грамыка, Нікі Батхан і Леры Сом «Грані».

Усе кнігі выйшлі на рускай мове. Як адзначыў страшыня савета дырэктароў групы кампаній «Рэгістр» Андрэй Карпунін, атрымаць у Міністэрстве інфармацыі ліцэнзію на выданне беларускамоўнай літаратуры не так і проста. Але ён не выключае, што ў іх выдавецтве з’явяцца беларускамоўныя кніжкі.

Тамара Лісіцкая заўважыла, што «сумны факт, калі ацэнка якасці літаратуры адбываецца па моўным прынцыпе. Нешта ў гэтым ёсць. Але не гэта адзінае.

Мы такое страчанае пакаленне. Я ўжо не перавучуся пісаць па-беларуску».

Але пісьменніца гатова перакласці свае кнігі на беларускую мову, калі гэта спатрэбіцца.

У бліжэйшых планах «Рэгістра» — выданне фантастычнай прозы Юрыя Брайдэра і Мікалая Чадовіча, гістарычнага фэнтэзі Сяргея Булыгі, раманаў Тамары Лісіцкай.

Каментары6

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць