Беларусы ўжо прывыклі да жартаў пра бульбу, але жыццё ўмее здзіўляць. Як высветлілася, у Беларусі не хапае сваёй бульбы для вытворчасці бульбы фры.

Таму закупляць гародніну будуць у Ніжагародскай вобласці. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў губернатар расійскага рэгіёна Андрэй Нікіцін, паведамляе Blizko.by.
«Аказалася, што ёсць дэфіцыт бульбы фры. Гэты дэфіцыт вырашыць беларускі Талачынскі кансервавы завод, які пабудавалі зусім нядаўна. Калегі былі ў захапленні ад наведвання: суперсучаснае прадпрыемства. І бульбы стала не хапаць. Таму мы таксама будзем пастаўляць туды бульбу, каб забяспечыць і Беларусь, і Расію, і тых людзей, якія любяць такое хуткае харчаванне, смачнай бульбай фры», — паабяцаў Нікіцін.
Нікіцін расказаў, што яго рэгіён, у якога склалася рэпутацыя бульбянога краю, даўно працуе з селекцыянерамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
А зараз супрацоўніцтва выйдзе на новы ўзровень.
Каментары