Грамадства88

Вядомую ў Бешанковічах майстрыху пакаралі за рэпост фільма пра Лукашэнку

У канцы чэрвеня раённы суд у Бешанковічах прысудзіў штраф Ганне Гудоўскай. Жанчыну прызналі вінаватай «за распаўсюд экстрэмізму» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП — за рэпосты відэаматэрыялаў, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі». Метадыстку Бешанковіцкага дома рамёстваў аштрафавалі на 925 рублёў (25 базавых велічынь), паведамляе «Віцебская вясна».

Ганна Гудоўская — вядомая ў Бешанковічах майстрыха, удзельніца клуба «Скарбонка». Яна дасканала валодае многімі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жанчына займаецца і ганчарствам, і чаканкай, і роспісам па дрэве, робіць маляванкі — дэкаратыўныя дываны. А самае галоўнае — навучае гэтаму маладое пакаленне мясцовых жыхароў, бо ніводнае раённае свята не абыходзіцца без яе майстар-класаў.

Цяпер з невялікага заробку — а ў сферы культуры яны зусім невялікія — Ганна Гудоўская мусіць сплаціць вялікі штраф.

Каментары8

  • качкі
    21.07.2023
    Дык яе звольняць па заканчэнні кантракту, калі будуць пры ўладзе, канешне
  • Sword of Law
    21.07.2023
    mikola, баценька, дык вы калі на службу да чэкістаў падаліся? А біяграфія у вас багатая, калі верыць вашым росказням у каментарах на сайце.
  • Sword of Law
    21.07.2023
    От навала. Перад тым, як паміж сабой перагрызціся, гэтая зграя нямала яшчэ людзей пагрызе.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію28

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць