Грамадства11

Вярхоўны суд 15 жніўня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Чатыры партыі ўжо ліквідавана.

Старшыня АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца ў калоніі. Фота: «Наша Ніва»

Вярхоўны суд 15 жніўня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Працэс ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі.

Насуперак патрабаванням новай рэдакцыі закона аб палітычных партыях, АГП не падавала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю.

Вярхоўны суд ужо ліквідаваў КХП — БНФ, партыю «Зялёныя», напэўна, Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, праўладную Беларускую патрыятычную партыю.

9 жніўня будзе разгледжаны пазоў аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, а 14 жніўня — аб ліквідацыі Партыі БНФ.

Перарэгістрацыю прайшло тры партыі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Таксама была зарэгістравана новая партыя — «Белая Русь».

Усяго ў Беларусі на пачатку года было 15 партый.

Каментары1

  • Грышка
    04.08.2023
    Ліквідацыя рэжымам АГП - старэйшай беларускай палітычнай партыі,
    канчаткова зачыняе эпоху легальнай палітычнай барацьбы унутры Беларусі і
    пераносіць яе за мяжу. Але ва ўмовах непаспяховай для Расеі вайны,
    ўзмацняючагася міжнароднага ціску, вонкавай актыўнасці авангарду
    дэмакратычных сілаў начале з СЦ і хутка наблюжаючагася эканамічнага
    крызісу гэта ўжо не дапаможа рэжыму. Дарэчы, інфільтрацыя сэксотаў у
    падполле - нашмат больш складаная справа, чым інфільтрацыя сэксотаў у
    досыць пасіўныя лягальныя палітычныя структуры. Таксама кантроль за
    падполлем нашмат больш складаны, чым за сябрамі лягальных структур,
    асобы якіх рэжым ведаў. Таму важнасць палітыкаў у эміграцыі ўзрастае.
    Асабліва тых, хто здолее стварыць каардынацыйныя структуры супраціву і
    пачаць аб'яднаць вакол сабе нязгодных унутры.

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні10

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць