Грамадства88

Самалёт «Турэцкіх авіяліній» Вільня — Стамбул праляцеў над тэрыторыяй Беларусі

Самалёт, які вылецеў учора са сталіцы Літвы, перш чым увайсці ў паветраную прастору Польшчы праляцеў над Беларуссю.

Прадстаўнік дзяржаўнай кампаніі Oro navigacija ў каментары парталу Lrytas заявіў, што санкцыі не былі парушаныя, бо палёты над беларускай паветранай прасторай не забароненыя для авіяперавозчыкаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. Ім толькі рэкамендуецца пазбягаць палётаў над Беларуссю.

«У гэтым выпадку траекторыя палёту была змененая, каб пазбегнуць небяспечных навальнічных воблакаў», — сказаў кіраўнік рэгіянальнага цэнтра кіравання палётамі.

У чэрвені над Беларуссю праляцеў самалёт Ціват — Вільня авіякампаніі Air Montenegro. Пасля прымусовай пасадкі самалёта RyanAir у Мінску ў маі 2021 года, у выніку якой былі затрыманыя журналіст Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Сафія Сапега, урад Літвы забараніў авіякампаніям здзяйсняць рэйсы ў паветранай прасторы Беларусі.

Каментары8

  • Бобр
    04.08.2023
    Сапоцкинский выступ. Поляка сами виноваты, могли настоять, тем более он был за линией Керзона
  • Ёсік
    04.08.2023
    А што перашкодзіць у наступны раз пасадзіць такі самалёт у Беларусі, калі на ім будзе той, каго лукашэнка вельмі чакае?
  • Непонятно
    04.08.2023
    Понятно, а чё, так люто вас минусят, имеете ж логику ?

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць