Грамадства88

Журфак сёлета не набіраў на платнае. Усіх рыхтуюць для дзяржаўных СМІ

Дэкан факультэта журналістыкі БДУ кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў распавёў БелТА, як сёлета прайшла прыёмная кампанія на факультэце.

Фота: «Наша Ніва»

«Трохі раней у нас адбылося залічэнне на спецыяльнасць «інфармацыя і камунікацыя», прахадны бал там быў дастаткова высокі — 369. Сёлета мы залічылі 22 абітурыенты. У пятніцу ў нас прайшло сумоўе для залічэння на спецыяльнасць «журналістыка». Сёлета мы трохі змянілі набор, ён у нас адносна невялікі — усяго 60 бюджэтных месцаў, і набіраем студэнтаў ужо па сутнасці на новую спецыяльнасць.

Мы аптымізавалі навучальны план і стварылі адну ўніверсальную спецыяльнасць «журналіст». Таму ўсе 60 чалавек будуць журналістамі, якія атрымаюць прыкладна аднолькавую базавую адукацыю. На старэйшых курсах яны змогуць прайсці прафілізацыю і сканцэнтравацца на вывучэнні найбольш цікавых ім прадметаў: кагосьці зацікавіць спартыўная журналістыка, кагосьці — эканоміка, палітыка ці культура, мастацтва», — распавёў Аляксей Бяляеў.

На 60 бюджэтных месцаў сёлета было пададзена 79 заяў. Паводле Бяляева склаўся досыць высокі прахадны бал — 340 (з улікам двух сертыфікатаў ЦЭ, атэстата і двух унутраных творчых выпрабаванняў).

«Многія з абітурыентаў атрымалі значна вышэй за 400 балаў, ёсць і тыя, хто паступіў з вынікам 475 балаў. Усе абітурыенты праходзілі спецыяльны ўнутраны экзамен па творчасці, які складаўся з некалькіх частак. Яны пісалі творчае сачыненне, здавалі вуснае тэставанне, дзе адказвалі на пэўныя пытанні і праводзілі працу над памылкамі па рускай мове, таксама абітурыенты прадстаўлялі сваё партфоліа», — распавёў кіраўнік факультэта.

Што тычыцца адсутнасці ў гэтым годзе набору на платнае аддзяленне, Аляксей Бяляеў падкрэсліў, што пакуль у гэтым няма патрэбы.

«Гэта выклікана, па-першае, запытам з боку дзяржаўных СМІ. Ёсць сур'ёзная неабходнасць папаўняць кадры дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, і гэта не толькі цэнтральныя СМІ, але і рэгіянальныя. Таму мы выконваем задачу дзяржаўнага заказу па папаўненні журналісцкімі кадрамі ў першую чаргу дзяржаўных арганізацый, устаноў, сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцый. Калі ў далейшым мы ўбачым больш шырокае поле працы для журналістаў, то, вядома, можам аднавіць платныя наборы, але ў найбліжэйшай перспектыве пакуль у гэтым не маем патрэбу», — праінфармаваў ён.

Нагадаем, што за тры гады рэпрэсій незалежная журналістыка ў Беларусі амаль знішчана, за кратамі знаходзіцца 35 супрацоўнікаў СМІ і журналістаў. Некаторыя, як, напрыклад, галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава і гендырэктарка партала Людміла Чэкіна, фрылансер Ігар Лосік, блогер Эдуард Пальчыс, журналіст Дзяніс Івашын, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў прыгавораныя да нялюдскіх тэрмінаў.

Каментары8

  • умка изучае биатехнааналогии
    05.08.2023
    "і праводзілі працу над памылкамі па рускай мове,"
    то бок беларускай не будзе нават там? а гэта быў некалі адзін з нешматлікіх факаў, дзе мове надавалася ўвага
  • нявеста Азаронка
    05.08.2023
    "Журфак сёлета не набіраў на платнае."
    то бок будучыя медыкі, праграмісты, будаўнікі - давайці плаціця і за сябе, і за таго парня? які потым будзе пудрыць мазгі, атрымліваць ільготныя кватэры і іншыя плюшкі за нашы грошы?
  • [Рэд. выдалена]
    05.08.2023
    дарэчы, Рэд., мажліва добрыя кадры падрыхтуюць для вас:ь ) праўладным жа абыякава на якую ўладу працаваць
    а тое, што вы можаце быць праўладнай газетай (як я за некалькі год да 20 прэдракала вам), вы даказалі пасля, калі... ну вы понілі)

Цяпер чытаюць

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну1

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку10

Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны6

Расіянін, асуджаны за падпал машыны беларускага генерала, расказаў, як яго катаваў Кубракоў10

Сетка Malanka аднавіла працу

Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы2

«Выжыла толькі котка». Абгарэлая, яна прасядзела 12 гадзін на лесвіцы пасля пажару ў кватэры ў Маладзечне, дзе загінулі тры чалавекі8

Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць25

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць