Грамадства11

У некаторых візавых цэнтрах Польшчы ў Беларусі тэхнічны збой, могуць не прымаць дакументы

Нядаўна ў формах рэгістрацыі на сайце візавых цэнтраў Польшчы ў Беларусі здарыўся збой: у пункце краіны грамадзянства заяўніка замест Беларусі пачала з'яўляцца Бельгія.

Такую інфармацыю «Нашай Ніве» паведаміў Аляксандр Лібер, кіраўнік маніторынгавай групы Visastat.online.

Згодна з назіраннямі праекта, праблема ўзнікла яшчэ на мінулым тыдні. «Цягам некалькіх дзён гэтую сітуацыю візавыя цэнтры прапаноўвалі вырашыць даплатай 85 рублёў. Такім чынам яны змянялі прыярытэт падачы і маглі ўносіць карэкціроўкі», — расказаў Аляксандр Лібер.

Ён адзначае, што вялікай колькасці заяўнікаў гэта не спадабалася, людзі пачалі пісаць скаргі ва ўсе інстанцыі — і ў візавыя цэнтры, і ў кампетэнтныя службы Беларусі. Сітуацыя пагоршала яшчэ больш.

«Ад сёння візавыя цэнтры (за выключэннем некаторых рэгіянальных) перасталі прымаць дакументы з памылкай у краіне грамадзянства. І магчымасці даплаціць за карэкціроўку больш няма», — кажа Аляксандр Лібер.

У мінскім візавым цэнтры трубку не знялі.

Каментары1

  • mikola
    07.08.2023
    Geta pravakacyja !

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?3

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?3

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць