Эканоміка

Большасць заяўнікаў захацелі выкарыстаць сродкі «Сямейнага капіталу» датэрмінова

У Беларусі больш за 73 тыс. заяўнікаў датэрмінова выкарыстоўвалі сродкі па праграме «Сямейны капітал» для шматдзетных сем’яў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Фота ілюстрацыйнае

Станам на 1 жніўня было адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на 826 млн даляраў і 46,3 тыс. — на 1,1 млрд рублёў.

Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу пажадалі 73 675 заяўнікаў. Большасць хацелі накіраваць іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 61 266 заяўнікаў. На атрыманне медыцынскіх паслуг было напісана 7664 заявы, атрыманне адукацыі — 4740 заяў, набыццё тавараў для інвалідаў — 5.

Усяго было прынята 71 306 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу: Брэсцкая вобласць — 15 220, Віцебская — 6934, Гомельская вобласць — 11 460, Гродзенская вобласць — 8563, Мінская — 12 329, Магілёўская — 7285, Мінск — 9515.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся (былі ўсыноўленыя ці ўдачароныя) з 1 студзеня да 31 снежня 2023 года, складае 29 950 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць