Свет77

Нечакана памёр у турме куратар будаўніцтва «палаца Пуціна»

Экс-кіраўнік Службы аховы на Каўказе Федэральнай службы аховы (ФСА) Расіі Генадзь Лопыраў памёр у папраўчай калоніі № 3 у Разанскай вобласці. У свой час ён быў адказным за бяспеку дзяржаўных аб'ектаў на поўдні Расіі, уключаючы рэзідэнцыі прэзідэнта і прэм'ера. У яго абавязкі ўваходзіла і сачэнне за выдаткоўваннем сродкаў на будаўніцтва на чарнаморскім узбярэжжы і кантроль гэтых працэсаў, паведамляе The Moscow News.

Генадзь Лопыраў 

Сярод іншага, паводле інфармацыі тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ», генерал курыраваў і будаўніцтва рэзідэнцыі ў Геленджыку, якая стала вядомая пад назвай «палац Пуціна» пасля расследавання каманды Аляксея Навальнага.

У 2017 годзе Лопыраў быў асуджаны за хабарніцтва і незаконнае захоўванне зброі. Яго арыштавалі пры атрыманні хабару на суму 6,2 млн рублёў. Пры ператрусе ў яго выявілі яшчэ мільярд.

Першапачатковы прысуд генералу ФСА склаў 10 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 150 мільёнаў рублёў. Аднак пазней прысуд быў часткова заменены і склаў дзевяць гадоў і восем месяцаў, а штраф знізіўся да 130 мільёнаў рублёў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, смерць Лопырава выкліканая хваробай. Пры гэтым асуджаны на здароўе не скардзіўся, у зняволенні не працаваў і рыхтаваўся да ўмоўна-датэрміновага вызвалення, бо ягоны тэрмін набліжаўся да канца.

У панядзелак, 14 жніўня, ён нечакана звярнуўся па медыцынскую дапамогу праз праблемы з дыханнем. Спачатку яго даставілі ў Скапін, пасля чаго перавезлі ў Разанскую абласную бальніцу. Лекары паставілі нечаканы дыягназ — лейкоз. Аднак усе паказчыкі стану Лопырава на момант шпіталізацыі, уключаючы ЭКГ і КТ, былі ў межах нормы.

Каментары7

  • Gen. Delirium
    16.08.2023
    Было значыцца так: генерал завербаваўся быў у пвк вагінэра, каб пачаць усё з нуля ды вараваць толькі там, дзе расейцам можна - ва Ўкраіне. Аднак калі ў прыгожага глаўвагінэра штосьці пайшло ня так і прыйшлося пераходзіць на бульбяную дыету (ну самаму канешне толькі рабіць выгляд), сэрца беднага генерала ня вытрымала расчаравання, а страўнік - пагрозы ад смажанай бульбы з мясам перад сном. Як кажуць маскавіты кожны раз, як мусяць канфрантаваць з рэчаіснасьцю: Пацан к усьпеху шол, но ні фартанулО.
  • a.hto.tam.idze
    16.08.2023
    Было б больш нечакана, калі б ён выйшаў па УДВ.
  • дзядок
    16.08.2023
    Занадта многа ведаў.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну10

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць