Грамадства

Выплачана страхоўка сем’ям летчыкаў Су‑27, што разбіліся ў Польшчы

Закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Прамтрансінвест» выплаціла страхавое кампенсаванне сем’ям пілотаў знішчальніка Су‑27УБМ1 Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча, якія разбіліся 30 жніўня на авіяшоу ў польскім Радоме. Пра гэта паведамілі ў кампаніі‑страхаўшчыку.

Згодна з заключаным 24 жніўня дагаворам, сума страхавога кампенсавання склала 30 тыс. даляраў на кожнага лётчыка.

Нагадаем, 24 жніўня было заключана яшчэ два дагаворы: першы — дагавор добраахвотнага страхавання паветранага судна на 870 тыс. даляраў ЗША; другі — дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў паветраных суднаў з лімітам адказнасці перад трэцімі асобамі на 1 млн. даляраў ЗША.

Што да самалёта, то, як БелапАН паведамляў раней, страхавая кампанія яшчэ чакае ад ваенных шэраг тэхнічных дакументаў. Пасля іх атрымання будзе прынята рашэнне аб правядзенні выплат.

Па трэцім дагаворы прэтэнзій ні да ЗАСТ «Прамтрансінвест», ні да Міністэрства абароны Беларусі не было.

Матэрыялы расследавання катастрофы паступілі ў Мінабароны Беларусі з Польшчы 20 кастрычніка. На наступны дзень беларускія ваенныя паабяцалі, што пасля вывучэння і аналізу прадставяць матэрыялы грамадскасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць