Свет

Прэзідэнтка Венгрыі прыехала на Закарпацце

Прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак прыбыла ў Закарпацкую вобласць раніцай 22 жніўня. Новак прыехала ва Украіну напярэдадні III міжнароднага саміта Крымскай платформы, пра яе візіт было вядома загадзя, піша «Украінская праўда».

Фота: Закарпацкая абласная вайсковая адміністрацыя

Новак сустрэлася з кіраўніцтвам абласной ваеннай адміністрацыі, аблсавета, Берагаво і раёна.

На сустрэчах абмеркавалі вынікі і перспектывы ўзмацнення трансгранічнага супрацоўніцтва, у тым ліку і тых праектаў, якія пачалі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Таксама Новак плануе сустрэцца з прадстаўнікамі царквы, пагутарыць з сям'ёй аднаго з этнічных венграў, які загінуў абараняючы Украіну, і дзецьмі шматдзетных сем'яў. Пасля гэтага яна адправіцца ў Кіеў.

Гэта будзе другая паездка прэзідэнткі Венгрыі за час поўнамаштабнай вайны —пасля першага прыезду 26 лістапада 2022 года.

Каталін Новак лічыць, што свет павінен перашкодзіць Расіі ўвасобіць яе ваенныя мэты ва Украіне — у той жа час яна супраць таго, каб Будапешт дапамагаў Кіеву зброяй, і лічыць санкцыі неэфектыўнымі.

У сакавіку венгерская прэзідэнтка заявіла аб падтрымцы мірнага плана для Украіны, які не прадугледжвае перамогі Расіі і ў той жа час грунтуецца на «рэалістычных мэтах».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць