Свет11

Фонд Сораса цалкам згортвае дзейнасць у Еўрасаюзе

Прычынай згортвання дзейнасці «Адкрытага грамадства» ў ЕС стала тое, што інстытуты і ўрады Еўрасаюза трацяць шмат грошай на тыя ж рэчы, якімі займаецца фонд.

Джорджу Сорасу — 93 гады. Фота: Jason Alden / Bloomberg via Getty Images

Фонд «Адкрытае грамадства», заснаваны філантропам венгерскага паходжання Джорджам Сорасам, вырашыў амаль цалкам згарнуць дзейнасць у Еўрапейскім саюзе, піша «Украінская праўда» са спасылкай на Венгерскую службу «Радыё Свабода».

Прычынай згортвання дзейнасці «Адкрытага грамадства» ў ЕС стала тое, што інстытуты і ўрады Еўрасаюза трацяць шмат грошай на тыя ж рэчы, якімі займаецца фонд. Таму там вырашылі засяродзіцца на іншых частках свету, дзе праца будзе больш эфектыўнай.

У мінулую пятніцу ўсе венгерскія арганізацыі, якія атрымлівалі фінансаванне ад фонду «Адкрытае грамадства», атрымалі ліст з паведамленнем, што фонд фактычна спыняе сваю дзейнасць у Еўрапейскім саюзе і перамяшчае свае рэсурсы ў іншыя часткі свету.

У лісце таксама цытуецца рашэнне рады дырэктараў «Адкрытага грамадства», згодна з якім кіраўніцтва фонду «прыняло рашэнне аб радыкальным змене стратэгічнага кірунку» з мэтай максімізацыі ўплыву рэсурсаў арганізацыі.

Рэарганізацыя фонду запланаваная на наступны год, таму яе еўрапейскія праграмы могуць спыніцца ўжо ў 2024 годзе.

Палітычны дырэктар офіса прэм'ера Венгрыі Балаш Орбан, каментуючы паведамленне аб згортванні працы «Адкрытага грамадства», напісаў: «Мы, венгры, маем гістарычны досвед: мы паверым у тое, што акупацыйныя войскі сапраўды пакідаюць кантынент, толькі тады, калі апошні салдат Сораса пакіне Еўропу і Венгрыю. Да гэтага нам яшчэ далёка…»

Фонд Сораса ў Беларусі дзейнічаў з 1993 года па верасень 1997 года, пакуль яго праца не была спыненая ўладамі. Афіцыйны Мінск абвінаваціў прадстаўніцтва фонду ў падтрымцы апазіцыі.

Каментары1

  • Сафокал
    15.08.2023
    Цудоўная навіна. Упэўнены што будзе толькі пад дзесяццю інгымі шыльдамі. І нашыя першыя папруць да іх. Рабіць прамыўку суграмадзянам за грошы.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць