Грамадства

Польскія памежнікі заявілі пра напад групы мігрантаў. У аднаго магла быць стрэльба

Польскі памежны патруль быў атакаваны групай з 20 агрэсіўных мігрантаў на ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных на мяжы з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы польскай службы, піша Reform.by.

Фота: Straż Graniczna

«Патруль атакавала агрэсіўная група з 20 чалавек з беларускага боку, частка з іх была ў масках, кідалі камяні і галлё, адзін чалавек цэліўся ў патруль памежнай аховы, імаверна, з гладкаствольнай зброі. Замежнікі таксама стралялі з рагаткі, пашкоджана службовая машына», — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго за аўторак польскі бок зарэгістраваў спробы 60 мігрантаў парушыць мяжу. Шасцёра замежнікаў спрабавала пераправіцца цераз раку Правёлку на вачах у польскага патруля, але вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

У Літве зарэгістравалі пяць спроб парушэння мяжы. Латвійская памежная служба паведаміла пра 147 спроб. Пакуль гэта рэкордная колькасць у жніўні.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць