Свет11

Спікерка літоўскага парламента сустрэлася з Ціханоўскай і выступіла супраць аднолькавых санкцый для беларусаў і расіян

Старшыня Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн заявіла, што санкцыі ў дачыненні беларусаў і расіян мусяць быць рознымі. Паводле яе меркавання, вясновае рашэнне парламента, калі абмежаванні не ўраўнавалі, было слушным, перадае LRT. Сваю заяву Чміліце-Нільсэн зрабіла пасля сённяшняй сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

Вікторыя Чміліце-Нільсэн са Святланай Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«На маю думку, рашэнне, што ўхваліў Сейм увесну, было слушным. Я мяркую, што Сейм непазбежна вернецца да ягонага абмеркавання, аднак я спадзяюся, што пасля абмеркавання мы пакінем дыферэнцыяцыю і не будзем ураўноўваць грамадзян Расіі і грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца тут, у Літве», — заявіла спікерка.

Раней прэзідэнт рэспублікі Гітанас Наўседа і некаторыя літоўскія палітыкі выступілі за аднолькавыя санкцыі супраць расіян і беларусаў. Гэта пагражае беларусам новымі абмежаваннямі, напрыклад, на ўезд у краіну ды на атрыманне ДНЖ.

Сёлета ў красавіку Сейм Літвы пераадолеў вета прэзідэнта і ўхваліў законапраект аб розных санкцыях у дачыненні да беларусаў і расіян. Аднак цяпер тэма зноў з’явілася на парадку дня пасля перадыслакацыі ў Беларусь расійскіх наймітаў з ПВК «Вагнер», правакацыямі ды іх пагрозамі ў сувязі з гэтым.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    24.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць