Здароўе11

Праблемы са страваваннем могуць сігналізаваць аб набліжэнні хваробы Паркінсана — вучоныя

Вынікі апошніх даследаванняў паказваюць, што больш высокая рызыка захварэць на хваробу Паркінсана ў тых, хто мае праблемы кішэчніка.

digestive system сістэма стрававання система пищеварения
Цела чалавека з сістэмай стрававання. 3D малюнак. Getty Images

Як паказала даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў інтэрнет-часопісе Брытанскага таварыства гастраэнтэролагаў Gut, запор, гастрапарэз, дысфагія паказалі спецыфічную сувязь з хваробай Паркінсана.

Навукоўцы адзначаюць, што ранейшыя даследаванні выявілі ўзаемасувязь паміж захворваннямі страўнікава-кішачнага тракту з хваробай Альцгеймера, інсультам і анеўрызмай галаўнога мозгу. У сваім даследаванні яны хацелі праверыць гіпотэзу аб тым, што такая ж узаемасувязь існуе і ў выпадку хваробы Паркінсана.

Даследчыкі параўналі медыцынскія запісы 24624 чалавек у ЗША з хваробай Паркінсана, 19046 чалавек з хваробай Альцгеймера і 23942 чалавек з цэрэбраваскулярнымі захворваннямі (інсульт, анеўрызма і іншыя).

Пацыентаў з хваробай Паркінсана параўноўвалі з пацыентамі з іншых груп па ўзросту, полу, расе і этнічнай прыналежнасці, а таксама працягласці дыягназу. За аснову параўнання бралася частата страўнікава-кішачных захворванняў за шэсць гадоў да пастаноўкі дыягназу.

Яны таксама параўналі медыцынскія запісы ўсіх удзельнікаў даследавання, у якіх было дыягнаставана любое з 18 захворванняў кішэчніка, з тымі, у каго не было канкрэтнага захворвання на працягу пяці гадоў, каб убачыць, у колькіх з іх развілася хвароба Паркінсана ці іншыя неўралагічныя расстройствы.

Абодва параўнання выявілі больш высокую рызыку дыягназу хваробы Паркінсана ў пацыентаў з праблемамі кішэчніка. У асоб з запорамі, цяжкасцямі глытання (дысфагіяй) і гастрапарэзам, пры якім ежы патрабуецца больш часу для перамяшчэння са страўніка ў тонкую кішку, імавернасць развіцця хваробы Паркінсана на працягу пяці гадоў да пастаноўкі дыягназу была больш чым у два разы вышэйшай. Сіндром раздражнёнага кішэчніка без дыярэі павялічваў рызыку на 17%.

Было выяўлена, што функцыянальная дыспепсія (адчуванне пякоткі ці перапаўнення страўніка без відавочнай прычыны), сіндром раздражнёнага кішэчніка з дыярэяй, дыярэя і нетрыманне кала таксама часцей сустракаюцца сярод пацыентаў, у якіх развілася хвароба Паркінсана. Але іх нельга лічыць спецыфічнымі толькі для гэтай групы людзей, бо такія ж захворванні таксама былі больш распаўсюджаныя ў пацыентаў, якія пазней мелі хваробу Альцгеймера, анеўрызму ці інсульт.

Тым не менш, як паказала даследаванне, іншыя праблемы з кішэчнікам, такія, як яго запаленчыя захворванні, не павялічваюць імавернасць развіцця хваробы Паркінсана. Імавернасць развіцця хваробы Паркінсана была ніжэйшай і ў пацыентаў, якім выдалілі апендыкс.

Навукоўцы адзначаюць, што вынікі даследавання «патрабуюць пільнасці» адносна праблем з кішэчнікам у пацыентаў, якія маюць павышаную рызыку захворвання хваробай Паркінсана. Разуменне таго, як і чаму праблемы з кішэчнікам узнікаюць на ранніх стадыях хваробы Паркінсана, можа палепшыць сімптомы і нават запаволіць ці спыніць прагрэс захворвання шляхам ранняга выяўленне і лячэння хваробаў кішэчніка.

Чытайце яшчэ:

Што можна зрабіць, каб палепшыць здароўе кішэчніка

Як мільярды мікраарганізмаў у кішэчніку могуць умацаваць ваша псіхічнае здароўе

Некаторыя кішачныя мікробы могуць папярэджваць пра хваробу Альцгеймера задоўга да з'яўлення першых сімптомаў

Каментары1

  • Цім
    26.08.2023
    Нечаканы вынік! Ужо гэтыя вучоныя ...
    Пайду кефіру куплю.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць