Спорт

У Глеба памяняўся трэнер

У нядзелю быў адпраўлены ў адстаўку галоўны трэнер футбольнага клуба «Штутгарт» Маркус Бабель.

Цярпенне босаў швабскага клуба ляснула пасля суботняй нічыі бел-чырвона-белых з такім жа аўтсайдэрам «Бохумам» – 1:1.

Пасля 15-ці тураў «Штутгарт» з 12 баламі дзеліць 16-17-я месцы з «Нюрнбергам»

(горай толькі справа ў «Герты» з яе 5 баламі).

Толькі тая розніца, што «Нюрнберг» летась гуляў у другой бундэслізе, а «Штутгарт» у 2007 г. быў чэмпіёнам Германіі.

Клуб Аляксандра Глеба ў бундэслізе сёлета не выйграваў ад 26 верасня, калі ў гасцях перамог «Айнтрахт» – 3:0. У каманды на рахунку дзве перамогі, шэсць нічыіх і сем паразаў, баланс мячоў 12—21.

Новым трэнерам «Штутгарта» прызначаны 55-гадовы швейцарскі спецыяліст Крыстыян Грос.

Грос нарадзіўся ў сімвалічны год: калі зборная Германіі заваявала першы тытул чэмпіёна свету, прычым чэмпіянат тады праходзіў акурат у Швейцарыі (1954). Грос пагуляў за «Грасхопер», «Лазану», «Ксамакс», «Лугана».

Трэнерскую кар’еру пачаў у клубе «Віль», потым пайшоў у «Грасхопер»,. Апошнія дзесяць год (1999—2009) працаваў з «Базэлем-1893», за гэты час клуб чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Швейцарыі, а ў 2008 г. Грос быў прызнаны найлепшым трэнерам швейцарскай суперлігі.

Сваю пасаду Грос пакінуў у траўні 2009 г., пасля таго, як клуб фінішаваў 3-м у чэмпіянаце.

***

Ужо сёння Грос правёў першую трэніроўку, а таксама склікаў тэрміновую прэс-канферэнцыю, на якой заявіў, што хоча вярнуць «Штутгарт» на шлях поспеху.

Ужо першае выпрабаванне ў «Штутгарта» – у сераду,

калі клуб правядзе апошні матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Каб трапіць у плей-оф (1/8 фіналу) швабам трэба перамагаць дома румынскую «Уніру».

Становішча такое ў групе: Севілья – 10, Уніра – 8, Штутгарт – 6, Рэйнджэрс – 2.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць