Грамадства1616

Лукашэнка правёў нараду наконт свіней

У найбліжэйшы час стан спраў у жывёлагадоўлі стане тэмай выязнога рэспубліканскага семінара-нарады. А сённяшняе мерапрыемства — адзін з першых крокаў па падрыхтоўцы такога семінара, паведамляе ягоная прэс-служба.

Фота: president.gov.by

«Праз спецыфіку наяўных праблем у свінагадоўлі мы сёння асобна разгледзім сітуацыю ў гэтым важным напрамку АПК, якое дае чвэрць ад агульнага аб'ёму вытворчасці мяса [ў краіне], — сказаў Лукашэнка. — Па выніках працы апошніх двух гадоў тут адзначаецца адмоўная дынаміка, што выклікае ў мяне (спадзяюся, і ва ўсіх у вас) вялікую занепакоенасць. Гэта прывяло да таго, што пытанне прыйшлося выносіць на самы высокі ўзровень», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама заўважыў, што вытворчасць (вырошчванне) свіней за два гады знізілася амаль на 12%. Атрыманыя аб'ёмы да запланаваных у дзяржпраграме «Аграрны бізнэс» на 2021—2025 гады нават не наблізіліся, а, хутчэй, наадварот. Скарачэнне вытворчасці назіраецца ва ўсіх абласцях, а на Гомельшчыне — наогул у два разы.

Пагалоўе свіней паменшала больш чым на 11%, або на 290 тысяч галоў. Найбольшае зніжэнне адзначаецца ў Гомельскай і Мінскай абласцях.

Падзеж свіней павялічыўся практычна ў кожным другім раёне краіны. Колькасць прыплоду парсючкоў скарацілася на 8%.

«На фоне правальных мінулых гадоў у гэтым годзе ў цэлым па рэспубліцы зрухі ў аднаўленні пагалоўя і аб'ёмаў вытворчасці (вырошчвання) свіней можна пазначыць як нязначныя, — сказаў Лукашэнка. — Гэта значыць прырост ёсць, але гэта на ўзроўні арыфметычнай хібнасці».

Адпаведныя меры прымаюцца, аднак паморак свіней па-ранейшаму расце ва ўсіх абласцях, акрамя Гродзенскай і Мінскай. Зменшылася колькасць парсючкоў за кошт зніжэння прыплоду на Віцебшчыне і Міншчыне. Зніжаюцца паказчыкі эфектыўнасці, расце колькасць стратных арганізацый, якія займаюцца свінагадоўляй, пазначыў праблемныя моманты Аляксандр Лукашэнка.

Прычыны сітуацыі, якая склалася, ляжаць на паверхні. На іх і ўказаў Лукашэнка — гэта грубыя парушэнні біялагічнай абароны комплексаў: недастатковая работа па барацьбе з грызунамі і птушкамі, правядзенні дэзынфекцыі, забеспячэнні спецадзеннем. Адзначаюцца праблемы з улікам свіней, факты прыпісак і ўтойвання падзяжу.

У выніку патрабаванні Лукашэнкі аб аднаўленні пагалоўя свіней і аб'ёмаў вытворчасці свініны да ўзроўню 2012 года, агучаныя яшчэ ў 2014 годзе, нявыкананыя дагэтуль.

«Давайце разбяромся, у чым прычына. Дзе парушаюцца тэхналогіі? Дзе не рэалізуюцца санітарныя мерапрыемствы? Дзе ўплывае ўсім вядомы чалавечы фактар?» — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў нарады.

Каментары16

  • Гы
    04.09.2023
    Шо, свіні таксама абосраныя як і каровы, і чыноўнікі?
  • tranq
    04.09.2023
    Адмоўная дынаміка - гэта як?
  • Kotya
    04.09.2023
    Я сомневаюсь что диктатор даже в этом разбирается. Все уже развалено давно. Его максимум крутить хвосты свиньям как раз, с этим думаю справился бы хорошо 

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

Спікер парламента Славеніі паабяцаў рэферэндум аб выхадзе краіны з НАТА8

Суддзя адхіліў пазоў Трампа да газеты на 10 мільярдаў даляраў

Расія ў страху перад новым амерыканскім ударным дронам, які дае Украіне вырашальную перавагу22

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко65

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць