Сёння на чэмпіянаце свету па баскетболе сярод мужчын пачаўся плэй-оф — матчы 1/4 фіналу. Усе паядынкі будуць згуляныя ў Маніле на Філіпінах.

Скрыншот відэатрансляцыі
У першым чвэрцьфінале сустракаліся Літва і Сербія.
Літоўцы выйгралі першую чвэрць, але кепска згулялі ў другім і трэцім таймах і ў выніку прайгралі 68:87 (25:24, 13:25, 17:24, 13:14).
Сербія выходзіць у паўфінал, а Літва працягне барацьбу за 5—8-я месцы. Найлепшым дасягненнем літоўцаў на чэмпіянатах свету было 3-е месца ў 2010-м годзе і 4-е — у 2014-м.
Сёння згуляюць Італія — ЗША.
Заўтра пройдуць матчы Латвія — Нямеччына (11:45) і Канада — Славенія (15:40).
Паўфіналы ў пятніцу, матч за 3-е месца і фінал у нядзелю.
Каментары