Усяго патроху77

Падслухоўванне: кожны можа незаконна ажыццявіць тое, што дазволена спецслужбам

«Калі ў вас няма параноі, яшчэ не значыцца, што за вамі не сочаць».

«Калі ў вас няма параноі, яшчэ не значыцца, што за вамі не сочаць».

Паслуга МТС «Сям’я пад наглядам», пра якую «НН» пісала ў папярэднім нумары, працягвае радаваць ахвотнікаў паназіраць за чужым жыццём. Але калі вызначыць, дзе канкрэтна знаходзіцца чалавек, можна легальна, то што можна даведацца незаконна? Бадай што ўсё.

Юпітэр і быкі

Пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што спецслужбы запатрабавалі ў аператараў мабільнай сувязі Velcom і МТС звесткі пра ўсіх абанентаў, якія прысутнічалі на трагічным канцэрце. Апроч таго, кажуць, забралі двухмесячны архіў размоваў кожнага карыстальніка паслуг аднаго з аператараў. Так, на ўсялякі выпадак.

Варта пахвалявацца і ўладальнікам электронных скрыняў на tut.by, mail.by і іншых беларускіх серверах. Супрацоўнікі КДБ маюць права папрасіць у сайтаў перапіску карыстальнікаў.

Але нават шараговы грамадзянін здольны незаконна ажыццявіць тое, што дазволена спецслужбам. Варта падысці да пытання з належнай увагай.

Паўтарыце, я ж запісваю

Запыт «праслухоўванне тэлефонаў» па‑расійску дае 753 тысячы старонак у Google, па‑англійску — некалькі мільёнаў. Ёсць попыт — будзе і прапанова. Вось толькі некаторыя са спосабаў — зразумела, што нелегальных.

Калі ўзброіцца спецыяльнай праграмай — каштуе каля $90, — падключыць свой тэлефон да камп’ютара і патэлефанаваць «ахвяры», дастаткова трох хвілін гутаркі, каб праграма перапісала дадзеныя чужой SIM‑карты. З таго часу вы — двайнік, які можа праслухоўваць размовы і чытаць смс‑паведамленні.

Спецыяльная апаратура дазваляе чуць дыялог, накіраваўшы моцную антэну ў бок «ахвяры». Зусім як у дэтэктывах. Такую тэхніку не знойдзеш на рынку, дазвол на яе ўвоз у краіну прымаецца на самым высокім узроўні.

Крымінальнае чытво

Чалавека цікава не толькі слухаць, але і чытаць. Перахопліваць можна ўсё што заўгодна — ад смс і перапіскі ў сацыяльных сетках да мэйлаў.

Аматар чытаць чужыя смс‑кі можа скарыстацца тым самым прынцыпам, што і пры падключэнні «Сям’і пад наглядам» ад МТС. Прынцып «дай мабільнік на пару хвілін». За гэты час на тэлефон усталёўваецца праграма. У выніку копія кожнага вашага смс‑паведамлення будзе дасылацца на тэлефон чужы.

Сацыяльныя сеткі — настолькі недасканалая з тэхнічнага пункту гледжання рэч, што спрактыкаваны хакер за паўдня даведаецца пароль «замоўленага» чалавека. На камп’ютарных форумах вісяць цэннікі. Прыкладам, зламаць профіль укантакце каштуе каля 100 тысяч рублёў.

Прапановы наконт ўзлому электроннай пошты ці ICQ таксама карыстаюцца папулярнасцю. Пошта на Яндэксе ацэньваецца ў 200 тысяч, на Gmail.com — 300 тысяч.

Што за гэта будзе?

Канстытуцыя Беларусі гарантуе недатыкальнасць асабістага жыцця. Заканадаўча праслухоўванне забаронена — апроч выпадкаў, калі гэта патрэбна следству.

У Крымінальным кодэксе краіны ёсць артыкул «тайна тэлефоных перамоваў», за парушэнне якога прадугледжаныя выпраўленчыя працы, штраф ці арышт. Праўда, часта крымінальны артыкул пераўтвараецца ў адміністрацыйнае «хуліганства».

Украіна ж ідзе ў нагу з тэхнічным прагрэсам. Вярхоўная Рада гэтай краіны нядаўна ўдакладніла — за праслухоўванне чужых тэлефонаў пагражае выключна крымінальная адказнасць. Прычым сесці ў турму можна і за захоўванне апаратуры, і нават за спробу яе нелегальнага ўвозу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

У Беларусі ў найбліжэйшыя гады павінны з'явіцца панэльныя хмарачосы. Нават на 53 паверхі!5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць