Свет

Памёр першы прэзідэнт Малдовы Мірча Снегур

Мірчу Снегуру было 83 гады.

Мірча Снегур. Фота: newsmaker.md

Позна вечарам 13 верасня ад невылечнай хваробы памёр першы прэзідэнт Малдовы Мірча Снегур, піша newsmaker.md.

Снегур нарадзіўся 17 студзеня 1940 года ў сяле Трыфэнешць Сарокскага павета. Па спецыяльнасці быў аграномам, атрымаў ступень доктара сельскагаспадарчых навук.

Працаваў аграномам, старшынёй калгаса, займаў пасады дырэктара эксперыментальнай станцыі па палявых культурах, начальніка Галоўнага ўпраўлення сельскагаспадарчых навук Мінсельгасхарча і г. д.

З 1985 года да 1989 года быў сакратар Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Малдовы. У 1989—1990 гг. быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета МССР і старшынёй Вярхоўнага Савета МССР.

З 3 верасня 1990 года да студзеня 1997 года займаў пасаду прэзідэнта Малдовы.

Падчас жнівеньскага путчу 1991 года не выканаў патрабаванняў ГКЧП, а падтрымаў Барыса Ельцына.

Таксама на перыяд яго кіравання прыйшоўся канфлікт у Прыднястроўі. Снегур быў жорсткім прыхільнікам ліквідацыі самаабвешчанай аўтаноміі Прыднястроўя, што ў выніку вылілася ў Прыднястроўскі канфлікт.

За час прэзідэнцкага праўлення Мірчы Снегура незалежнасць Малдовы ў кароткі тэрмін прызналі больш за 130 краін. Малдова стала сябрам ААН і больш як 40 іншых міжнародных структур. Але на перыяд яго кіравання прыйшоўся моцны эканамічны крызіс, у краіне ў гэты час пачаўся спад вытворчасці, закрываліся прадпрыемствы, вырасла эміграцыя з краіны.

Падчас выбараў прэзідэнта ў 1996 годзе Мірча Снегур у першым туры атрымаў адносную большасць галасоў (38,7 %). Пятро Лучынскі набраў 27,7% галасоў. Аднак у другім туры Лучынскі, падтрыманы левымі і цэнтрысцкімі сіламі, набраў больш галасоў (54,02 %), чым Снегур (45,98 %).

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам21

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць