Усяго патроху

Ажыўленне павукоў, валасінкі ў ноздрах трупаў, лізанне навукоўцамі камянёў. За што сёлета далі Шнобелеўскія прэміі?

У ноч на 15 верасня прайшла цырымонія ўручэння Шнобелеўскай прэміі — сатырычнай узнагароды за адкрыцці, якія прымушаюць «спачатку засмяяцца, а потым задумацца». Цырымонія, традыцыйна арганізаваная амерыканскім часопісам аб неверагодных даследаваннях, праходзіла анлайн. Узнагароды пераможцам у дзесяці галінах навукі ўручалі сапраўдныя нобелеўскія лаўрэаты.

У галіне геалогіі і хіміі прэмію атрымалі за тлумачэнне, «чаму многія навукоўцы любяць лізаць камяні».

У галіне медыцыны — за пералік валасінак у ноздрах у чалавечых трупаў з мэтай высветліць, ці аднолькавая іх колькасць.

У галіне філалогіі і літаратуры — за вывучэнне адчуванняў, якія ўзнікаюць у людзей, калі яны паўтараюць адно і тое ж слова шмат разоў запар.

У галіне машынабудавання — за спробы ажывіць мёртвых павукоў для выкарыстання іх у якасці механічнага інструмента для захвату.

У галіне грамадскай аховы здароўя — за вынаходніцтва «Стэнфардскага туалета»: прыбора, які маніторыць і хутка аналізуе рэчывы, якія выдзяляюцца чалавекам.

У галіне вывучэння камунікацыі — за даследаванне разумовай дзейнасці людзей, якія ўмеюць гаварыць задам наперад.

У галіне дыеталогіі — за эксперыменты па вызначэнні таго, ці ўплываюць электрыфікаваныя палачкі для ежы і саломінкі для напояў на смак ежы.

У галіне педагогікі — за даследаванні нуды настаўнікаў і вучняў.

У галіне псіхалогіі — за вулічныя эксперыменты, дзе вывучалі, колькі выпадковых мінакоў спыняюцца, каб паглядзець уверх, калі бачаць, што хтосьці незнаёмы ўжо глядзіць уверх.

У галіне фізікі Шнобелеўскую прэмію атрымалі навукоўцы, якія высвятлялі, як сэксуальная актыўнасць анчоўсавых рыб уплывае на змешванне акіянскай вады.

Сёлета лаўрэатам прапаноўвалася выкласці сутнасць сваіх даследаванняў спачатку за 24 секунды, затым — у сямі словах.

З беларусаў двойчы лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі рабіўся Аляксандр Лукашэнка. У 2013 годзе Лукашэнка ён атрымаў яе разам з мінскай міліцыяй. Тады падставай для гэтага стала забарона публічных апладысментаў у Беларусі і затрыманне сілавікамі аднарукага чалавека з інваліднасцю, якога абвінавацілі ў парушэнні гэтай забароны.

У 2020 годзе Лукашэнка атрымаў прэмію ў галіне медыцынскай адукацыі разам з Уладзімірам Пуціным, Дональдам Трампам, а таксама лідарам яшчэ пяці дзяржаў.

«Узнагарода ў галіне медыцынскай адукацыі прысуджана лідарам Бразіліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Мексікі, Беларусі, ЗША, Турцыі, Расіі і Туркменістана за выкарыстанне пандэміі каранавіруса для таго, каб навучыць свет таму, што палітыкі могуць мацней уплываць на жыццё і смерць, чым навукоўцы і лекары», — заявіў тады заснавальнік прэміі Марк Абрахамс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць