Грамадства1212

Дачка «бацюшкі са свастыкай» вярнулася да бацькі, які яе разбэшчваў. І да яго поглядаў 

Расіянін Канстанцін Бурыкін, вядомы беларусам як «бацюшка са свастыкай», пасля выхаду з калоніі выехаў у Расію і праслаўляе Кадырава з Пуціным. А вось дачка Аляксандра, якая давала паказанні на бацьку, даравала яму і вярнулася на неанацысцкія пазіцыі. 

Сямейства Бурыкіных разам з адным з расійскіх гэтак званых «ваенкараў»

Былы настаяцель праваслаўнага прыхода ў Гатаве Канстанцін Бурыкін, вядомы як «бацюшка са свастыкай», пасля вызвалення з беларускай калоніі пачаў другое жыццё ў Расіі. 

А ягоная дачка Аляксандра, якая засталася ў Беларусі, даравала бацьку тое, што ён з ёй рабіў, і вярнулася на палітычныя пазіцыі, блізкія да ягоных. 

Чытайце таксама: Дачка Бурыкіна ў шоку ад яго вызвалення: Ён рана ці позна прыедзе і заб'е мяне

Нагадаем, што па сведчаннях дачкі Канстанціна Бурыкіна, ён ажыццяўляў з ёю дзеянні сэксуальнага характару. Пры гэтым Бурыкін прытрымліваўся нацысцкіх поглядаў — люстры дома ў яго былі ў форме свастык, аклады праваслаўных абразоў былі са свастык, на грудзях былі набіты свастыкі, а дома віселі маляваныя карціны яго самога ў форме СС. 

«Наша Ніва» ў свой час зрабіла некалькі публікацый пра яго. 

Чытайце таксама: «Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

Затрыманы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін

Што ў сям'і адбываецца цяпер? 

Пасля выхаду з беларускай калоніі Бурыкін вярнуўся ў Расію, адкуль ён родам. 

Бурыкін забраў з сабой частку сям'і, актыўна вядзе сацсеткі — паставіў на аватарку ва «УКантакце» Z і посціць расійскую прапаганду. У тым ліку нахвальвае тыктокі байцоў Кадырава і яго самога. 

Так цяпер выглядае Бурыкін

На старонцы Бурыкіна пасля пачатку вайны рэгулярна з'яўляецца і ягоная дачка Аляксандра. Тая Аляксандра, якая ў 2019-м паспавядалася «Нашай Ніве», пакінуўшы краіну ў шоку, — яна заяўляла, што бацька з дзіцячага ўзросту ажыццяўляў з ёю дзеянні сэксуальнага характару. Часам на пару з мачахай. 

Выглядае, што сама Аляксандра цяпер вярнулася і да палітычных поглядаў, уласцівых яе бацьку. 

У сваіх сацсетках Бурыкіна цытуе Пуціна і пяе хваласпевы байцам ПВК «Вагнер». Працуе яна кельнеркай у адным з мінскіх бараў. 

Свой тыкток-акаўнт яна назвала @black_mama88. Ці супадзенне гэта? «88» у колах неанацыстаў гэта адсылка да 8-й літары лацінскага алфавіта, «H», лічбавы знак вітання «Хайль Гітлер». 

На адным з відэа яна апісвае гіпатэтычную сітуацыю, у якой наведвальнікі бара, дзе яна налівае, пачалі спрачацца пра палітыку, а яна «выклікала вагнераў». 

Вяртанне да бацькі супала з тым, што Аляксандра стала мамай. Але ні на адным з яе тыкток-відэа няма бацькі дзіцяці. 

Да бацькі ў Расію Аляксандра Бурыкіна ездзіць разам з дзіцём. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Ці супадзенне гэта?
    26.09.2023
    Наконт яе неанацызма неабавязкова. 88-ы можа быць годам яе нараджэньня, а тое што ватныя погляды і рашызм, дык чаго вы чакалі, хіба ж такі бацька выхавае патрыёта Беларусі? Гены ўзялі сваё.
  • Mikoła
    26.09.2023
    mikola, Vyčvarency.
  • Litwin VKL
    26.09.2023


    усё шо трэба ведаць пра адру і маскавітаў , там гэта норма : Дачка «папа са свастыкай» вярнулася да бацькі, які яе разбэшчваў. І да яго ФАШЫСТОЎСКІХ  поглядаў

    ЦІКАВА , калі ў іх з'явяцца  дзеці , яны скажуць ім ix "Бог"  іх падараваў ? якія пачвары азіяты гэтыя ...

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць