Свет22

Нагорны Карабах ужо пакінулі 70 працэнтаў армянаў

Учора прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян выказаў меркаванне, што Нагорны Карабах у хуткім часе пакінуць усе армяне.

Этнічны армянін, які ўцёк з Нагорнага Карабаха, чакае часовага засялення ў гатэль у Гарысе (Сюнікская вобласць Арменіі). Фота: Vasily Krestyaninov / AP

З Нагорнага Карабаха ў Арменію выехала ўжо амаль 85 тысяч армянаў, якія не захацелі заставацца ў рэгіёне пасля яго вяртання пад кантроль Азербайджана. Так, станам на 6:00 29 верасня мяжу Арменіі перасеклі 84 770 вымушаных перасяленцаў з Нагорнага Карабаха, піша «Еўрапейская праўда».

Па даных перапісу насельніцтва ў рэгіёне 2015 года, там пражывала каля 145 тысяч чалавек, амаль усе — этнічныя армяне. На пачатак 2023 года мясцовыя ўлады ацэньвалі колькасць жыхароў у 120 тысяч чалавек.

Людзі прыбываюць праз памежнае сяло Карнідзор, дзе іх сустракаюць валанцёры і прапануюць ежу і рэчы першай неабходнасці. З аўторка ўрад Арменіі арганізаваў ва ўсіх рэгіёнах краіны спецыяльныя цэнтры для падтрымкі вымушаных перасяленцаў з Нагорнага Карабаха.

У Арменію эвакуявалі таксама пацярпелых у выніку магутнага выбуху на бензасховішчы, дзе ў той момант сотні людзей чакалі магчымасці заправіць аўто, каб выехаць. Азербайджан адкрыў паветраны калідор для таго, каб па самых цяжкіх пацыентаў мог прыляцець армянскі верталёт.

На мінулым тыдні ў выніку хуткацечнай вайны Нагорны Карабах, які абвясціў незалежнасць у 1991 годзе, капітуляваў.

Учора прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Самвел Шахраманян падпісаў указ, паводле якога ўсе яе ўстановы і арганізацыі спыняюць існаванне 1 студзеня 2024 года.

Каментары2

  • Кашмар
    29.09.2023
    Спадзяемся пабачыць тое самае ў Крыме i Данбасе - Украiна вызвалiць сваю зямлю, а акупанты адправяцца на гicтарычную радзiму.
  • Армянін
    29.09.2023
    Спадзяюся пабачыць такі ж сыход расіякаў з Беларусі

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы7

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць