Усяго патроху33

Кампанія Amazon дасць мільён даляраў таму, хто сфатаграфуе сапраўдных прышэльцаў

Але не ўсё так проста. Для выйгрышу ў конкурсе важны менавіта сам спосаб здымкі.

Ілюстратыўная выява. Фота: Tara Moore / Getty Images

Вытворца разумных дзвярных замкоў Ring, які належыць буйной амерыканскай кампаніі Amazon, абвясціў аб пачатку незвычайнага конкурсу з прызавым фондам у адзін мільён даляраў. Усё, што трэба зрабіць — гэта зняць на фота ці відэа рэальных іншапланяцян, але не выкарыстоўваючы пры гэтым звычайныя камеры ці тэлефоны.

Як піша выданне Daily Mail, галоўнай умовай атрымання ўзнагароды з'яўляецца зняцце прышэльца менавіта на камеры разумных дзвярных замкоў ад Ring.

«Вось ужо амаль 100 гадоў розныя навукоўцы, эксперты і нават звычайныя домаўладальнікі дзяліліся гісторыямі і відэа аб пазазямных гасцях. З улікам усіх даследаванняў аб магчымасцях і доказах пазазямнога жыцця, наогул не выключана, што прышэльцы могуць раптам апынуцца і на парозе вашага ўласнага дома.

Таму тыя, хто падасць нам прамыя доказы існавання прышэльцаў пры дапамозе нашых дзвярных замкоў, змогуць атрымаць прыз у адзін мільён даляраў», — сказана ў афіцыйным конкурсным анонсе кампаніі Ring.

Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што калі рэальных іншапланяцян зняць на дзвярны замок усё ж не атрымаецца, то дапускаюцца і «творчыя рашэнні». 

Гэтыя рэшэнні прадугледжваюць зняцце хвіліннага роліка на дзвярны замок, на якім можна прыкінуцца прышэльцам пры дапамозе касцюмаў, грыму, рэквізітаў, штучных транспартных сродкаў або камп'ютарных эфектаў. Гэтыя відэа ацэняць па ўзроўнях крэатыўнасці, праўдападабенства і гумару, але ўзнагарода за іх ужо будзе складаць толькі 500 даляраў у выглядзе падарункавай карты ад Amazon.

Сам конкурс ад Ring і Amazon працягнецца да 3 лістапада ўключна, і ў ім могуць узяць удзел толькі паўналетнія грамадзяне ЗША. Узнагарода ў мільён даляраў, калі нехта яе выйграе, будзе выплачвацца не адразу, а па 50 тысяч даляраў штогод на працягу 20 гадоў.

Каментары3

  • Ёсік
    07.10.2023
    У мяне ёсьць фота прышэльца, нават дзьвух - мае коткі.
  • Бобр
    07.10.2023
    Конкурс выйграют Беларусь)). Ко многим заходят космонавты со щитами
  • Чуп
    07.10.2023
    У Украине шмат прышэльцаў і фатаграфій і ў Беларусі можна сфотаць

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць