Свет1818

У Польшчы сёння парламенцкія выбары і рэферэндум. Будуць галасаваць і па звязаным з Беларуссю пытанні

У Польшчы сёння праходзяць парламенцкія выбары і рэферэндум. Ад іх выніку можа залежаць далейшы курс краіны ўнутры ЕС і падтрымка Украіны.

Парламенцкія выбары ў Польшчы, 15 кастрычка 2023 года. Фота: Omar Marques / Getty Images

Апошнія апытанні паказваюць, што кіроўная партыя «Права і справядлівасць» мае большую падтрымку, чым любая іншая партыя, але недастатковую для таго, каб атрымаць монабольшасць, піша «Еўрапейская праўда».

Паводле апытанняў, тры апазіцыйныя партыі — «Грамадзянская платформа», «Трэці шлях» і «Левыя» — маюць крыху больш высокі ўзровень падтрымкі, чым дзейная ўлада, таму могуць разам атрымаць большасць месцаў у новым Сейме (233 мандаты пры мінімальнай большасці ў 231 мандат). Аднак гэтыя ж расклады сведчаць, што такая кааліцыя будзе вельмі няўстойлівай і залежнай ад кожнага дэпутацкага голасу.

«Суперніцтва паміж дзвюма галоўнымі палітычнымі сіламі на гэтых выбарах — гэта канкурэнцыя архетыпаў. Увасабленне Польшчы ліберальнай, адкрытай Еўропе і свету, з абмежаванай роляй царквы ў жыцці грамадства — гэта «Грамадзянская кааліцыя», кангламерат апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый пад кіраўніцтвам былога прэм'ера Польшчы і кіраўніка Еўрапейскай Рады Дональда Туска. Польшча кансерватыўная, каталіцкая, якая чэрпае сілу са сваёй самабытнасці, асуджаная на вечнае супрацьстаянне з Масквой і Берлінам — гэта карціна свету «Права і справядлівасці» яшчэ аднаго былога прэм'ера, Яраслава Качыньскага», — піша Бі-бі-сі.

«Інтрыга выбараў у Польшчы ў тым, што ніводная з палітычных сіл не ў стане самастойна стварыць урад. Давядзецца дамаўляцца і ісці на кампрамісы. Але, як паказвае практыка прынамсі апошніх 20 год, які б урад у Польшчы ні кіраваў, панадпартыйным кампрамісам, які нават не абмяркоўваўся, была падтрымка дэмакратычнай Беларусі і беларусаў», — звяртае ўвагу «Радыё Свабода».

Некаторыя называюць гэтыя выбары самімі важнымі з 1989 года. Перад імі прайшлі два вялікія апазіцыйныя маршы — у чэрвені і кастрычніку. Апошні сабраў да мільёна ўдзельнікаў.

Адначасова з парламенцкімі выбарамі праходзіць рэферэндум. На яго вынесена чатыры пытанні. Адно з іх — ці трэба ліквідаваць сцяну на беларуска-польскай мяжы. Палякі таксама будуць галасаваць па пытаннях аб продажы дзяржаўнай маёмасці замежнікам, павышэнні пенсійнага ўзросту да 67 гадоў для мужчын і жанчын і допуску нелегальных імігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі.

Каментары18

  • Павел
    15.10.2023
    Only business, Польшча ні з чыей "рукі" ня корміцца, а тым больш з нямецкай. Еўразвяз дагэтуль не заплаціў Польшчы грошы на посткавідную адбудову эканомікі, хаця іншыя краіны іх даўно атрымалі, і шмат якіх яшчэ выплат. Што тычыцца Туска, то ягонная Płatforma Obywatelska шыбчэй не праеўрапейская партыя а пранямецкая. Калі Платформа была пры уладзе, то паслухмяна выконвала усе загады з Берліна, а сам Туск быў лепшым сябрам Меркель. А цяпер нямецкія палітыкі і ЗМІ актыўна умешваюцца ва унутранныя справы Польшы, спрабуюць пауплываць на вынікі выбараў, агітуюць за Платформу.
  • Эюя
    15.10.2023
    Only business, шаноўны не ў курсе, што Германія да апошняга блакіравала ўступленне Украіны ў НАТА, завязвпла сваю эканоміку і эканоміку ЕС на расійскія рэсурсы, а два нямецкіх канцлера працуюць на расейскія канторы. Можна яшчэ бясконца пералічваць, але няма часу. Чаму так адбывалася, таму што Германіі, як і Францыі выгаднае існаванне РФ і падзел Еўропы на зоны ўплыву. У гэтым яны былі саюзнікі, адзін аднаму падыгрывалі. Фактычна, Германія вырасціла Пуціна і дала яму інструменты ўплыву, у замен на бізнэс, рэсцрсы і мірнае існаванне. У гэты замен Германія аддавала Пуціну Украіну і Беларусь, а сабе забірала прыбалтыку і краіны Варшаўскай дамовы. Вайна ва Украіне троху сапсавала планы. Палякі гэта ведаюць і не жадаюць быць разменнай манетай. Вось і ўсё.
  • Nothing Personal
    15.10.2023
    Only business, можа гаворка пра выкананне розных патрабаванняў ЕС, кшталту прыёму мусульманскіх мігрантаў

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць