Улада

У студзені—лістападзе аб’ём вытворчасці ў Беларусі знізіўся ў 6 з 9 галін прамысловасці

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—лістападзе 2009 года ў Беларусі ў шасці з дзевяці галін прамысловасці знізіўся аб’ём вытворчасці.

Найбольшае падзенне аб’ёмаў вытворчасці адбылося ў машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 26,5% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, а таксама ў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай прамысловасці — на 21,5%.

У прамысловасці будматэрыялаў зніжэнне склала 3,7%, чорнай металургіі — 5,2%, лёгкай прамысловасці — 10,1%, электраэнергетыцы — 12,3%.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць у студзені—лістападзе павялічылася на 32,9%, у паліўнай — на 9,1%, у харчовай — на 2,3%.

Белстат таксама абнародаваў звесткі па падгалінах. Найбольшы прырост прамвытворчасці за 11 месяцаў адбыўся ў хімічнай прамысловасці (на 42,7%), найбольшае падзенне — у аўтамабільным машынабудаванні (на 44,4%).

У цэлым па прамысловасці ў студзені—лістападзе аб’ём вытворчасці знізіўся на 3,7% у параўнанні з гэткім жа перыядам 2008 года і склаў 111 трлн. 852,7 млрд. рублёў. Аб’ём прамвытворчасці ў лістападзе ў адносінах да кастрычніка ўзрос на 0,1%.

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця на 2009 год аб’ём прамысловай прадукцыі павінен узрасці на 12,0%.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну18

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C6

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну18

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць