Грамадства88

«Кожны дзень баюся, што прыедзе бусік». Гісторыя актыўнага ўдзельніка пратэстаў, які застаецца жыць у Беларусі

Страйковец буйнога завода дапамагае маці, хворай на рак. У размове з Радыё Свабода ён расказвае, як выглядае сёння жыццё ўдзельніка пратэстаў 2020 года.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Максім* (імя змененае дзеля бяспекі суразмоўцы. — РС) працаваў на адным з буйных беларускіх прадпрыемстваў слесарам. У жніўні 2020 году далучыўся да страйку. Кажа, што пасля гэтага яго адразу звольнілі «паводле артыкула».

Са словаў суразмоўцы, прыкладна палова з ягоных блізкіх калегаў выходзіла на пратэсныя маршы і далучылася да страйку ў 2020-м. Паводле ягоных назіранняў, прынамсі 30% усіх работнікаў завода пратэставалі, а затрымлівалі «кожнага другога».

«Людзей на выхадзе з завода пачыналі «пакаваць«», — успамінае ён пра страйк.

Удзельнік пратэстаў кажа, што ўсіх ягоных калегаў-страйкоўцаў у выніку звольнілі. Большасць з іх потым адсядзелі ў СІЗА, атрымалі тэрміны. Затрыманні адбываліся нават праз тры гады пасля падзей. Максім тлумачыць, што праваабаронцы мала пра каго ведаюць, бо людзі баяцца гаварыць уголас пра пераслед.

«Хлопцы, вядома, баяцца цяпер, і адпісваць, і нават сустракацца», — кажа ён пра настроі тых, каго затрымлівалі.

«У маці нават грошай не было, каб нейкіх арэхаў купіць»

Максім цягам трох гадоў не мог знайсці сабе добрую пастаянную працу. Кажа, нікуды не хацелі браць праз запіс у працоўнай кніжцы. Зарабляў на часовых падпрацоўках. Зусім нядаўна знайшоў працу ў офісе.

Паўтара года таму ягонай маці паставілі дыягназ — рак IV ступені. Мужчына дапамагае ёй грашыма. Многія працэдуры, аналізы каштуюць шмат.

«Вельмі вялікія грошы ў Беларусі ідуць, хаця і кажуць пра нейкія льготы на лячэнне, у бясплатных клініках гэта робяць платна. Любая МРТ, любая працэдура, звязаная з гэтым, каштуе парадку 300-400 рублёў. Бывае менш — 160-200 рублёў. Каб падняць гемаглабін, нейкіх арэхаў купіць, у маці нават грошай не было», — тлумачыць суразмоўца.

Максім кажа, што сабе на жыццё грошай амаль не заставалася, хаця трэба было ўтрымліваць і ўласную сям’ю. Апошнія месяцы яму не было чым плаціць за арэнду жытла. Прасіў уласніка адтэрмінаваць аплату.

«Да апошняга часу грошай нават на праезд не было. Адзіная падтрымка — дзякуй Богу, бабуля яшчэ жывая. Бульбу магла перадаць, саленні», — прызнаецца ён.

Збор на 550 еўра

Урэшце знаёмы Максіма параіў яму звярнуцца па дапамогу ў «Байсол». У 2020-2021 гадах ён дапамагаў страйкоўцу прадуктамі, калі ў таго не было працы, толькі рэдкія падпрацоўкі.

Збор адкрылі на 550 еўра, хаця, бывае, людзі заяўляюць і значна большыя сумы. Максім расказаў, што ён прасіў па магчымасці аплаціць толькі месяц арэнды жытла.

«Мне б сумленне не дазволіла прасіць больш. І так сорамна, каб людзі дапамагалі, хоць гэта не чужыя людзі, напэўна, усе свае», — кажа ён.

Звярнуцца па дапамогу ў арганізацыю, якую сілавікі Лукашэнкі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», Максіму было таксама вельмі страшна.

«Я дагэтуль кожны дзень баюся, што прыедзе бусік пад вокны і заявяцца людзі ў пагонах», — прызнаецца мужчына.

Ён кажа, што не прасіў дапамагчы фінансава сваіх былых калегаў-страйкоўцаў, бо цяпер і такія перапіскі страшна весці. Сустракацца з асуджанымі за палітыку, на ягоную думку, цяпер небяспечна.

Паводле назіранняў суразмоўцы, цяпер у публічнай прасторы ён не бачыць пратэснай актыўнасці. Пра акцыі пратэсту, якія дагэтуль здараюцца, ён даведваецца з незалежных тэлеграм-каналаў. У сваім атачэнні ад асобных людзей чуе, што людзі хацелі б памяняць уладу ў краіне. Аднак, прыкладам, на сваёй новай працы баіцца шчыра размаўляць на тэму палітыкі.

Максім кажа, што цяпер на ягоным ранейшым месцы працы заробкі ў калегаў выраслі, але і колькасць працы павялічылася. Пэўна, таму, што работнікаў цяпер працуе менш, чым у 2020-м. Па словах суразмоўцы, там, як і на іншых заводах, з'явіўся новы супрацоўнік «накшталт кадэбэшніка», які правярае работнікаў на лаяльнасць.

Вярнуцца цяпер на сваё ранейшае прадпрыемства Максім бы не хацеў, хаця яшчэ год таму «быў бы шчаслівы ад такой магчымасці». Ён не мае прагнозаў, што будзе адбывацца ў Беларусі ў найбліжэйшы час.

Дапамагчы Максіму можна па гэтай спасылцы. 

Каментары8

  • Ганьба
    25.10.2023
    Людзі кінутыя сам на сам з кашмарам. А рады-штабы круцяцца, фінансаванне муціцца. А ніякай уцямнай стратэгіі няма. Магчыма, яе і не можа быць зараз? Тады гора нам.
  • Ганьба вам
    25.10.2023
    Ганьба, Як вы задзяўблі са сваёй крытыкай штабоў. Стратэгіі ім няма... Ну прапануйце што-небудзь, акрамя сваіх высераў. Што рабіць трэба? Ісці браць штурмам Дразды? Ці адразу Крэмль? Ці ваяваць з Брусэлем, што санкцыі не ўводзіць? Ці дамаўляцца з лукой, каб ён 150 палітвязняў выпусціў за адмену санкцый, а астатнія тысячы засталіся гніць у турмах? Хаця б адзін прыклад гістарычны прывядзіце чароўнай стратэгіі ў падобнай сітуацыі. Стратэгі, млін. Самі пад стакгольмскім сіндромам і іншым яго навязваюць.
  • Жаўнеры
    25.10.2023
    Ганьба, так это ведь вы создали такую атмосферу. А штабы и рады работают как могут и не дают миру забыть о вас, преступниках: чиновниках, депутатах, работниках карательных органов. Все вернется. Пожизненный срок не такой страшный, но долгий. Так что не разводи здесь полемику, стукач.

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →