Здарэнні77

Магілёвец быў вінны 150 тысяч даляраў і не вяртаў. Яго вывезлі ў лес, распранулі, прывязалі да дрэва і збілі

Прычым усе раней не судзімыя, двое з іх з'яўляліся дырэктарамі юрыдычных асоб, яшчэ адзін — начальнік участка ў будаўнічай арганізацыі.

Фота: СК

У маі ў міліцыю звярнуўся 35-гадовы жыхар Магілёва і распавёў, што тыднем раней трое знаёмых вывезлі яго ў лес і патрабавалі вярнуць доўг. Пры гэтым яны здзекаваліся з яго, збівалі і прыніжалі, паведамляе СК.

Высветлілася, што мужчына два гады таму пазычаў у іх грошы, абяцаючы вярнуць у большым памеры. Ён распавёў, што пазнаёміўся ў інтэрнэце з арганізатарам дамоўных футбольных і хакейных матчаў у Расіі. Зарабіць павінен быў робячы патрэбныя стаўкі. Крэдыторы паверылі свайму знаёмаму і перадавалі грошы пад распіску.

Аднак магілёвец ужо на першапачатковым этапе стаў прайграваць. Але замест таго, каб спыніцца, ён выдумляў розныя падставы адтэрміноўкі вяртання доўгу і зноў браў грошы, у тым ліку кажучы, што трэба ўнесці на рахунак дадатковыя сумы для вываду выйгрышу. За гэты час мужчына прайграў звыш 150 тысяч даляраў.

Даўжнік вяртаў грошы невялікімі часткамі, а праз час і зусім перастаў гэта рабіць. Замест звароту ў міліцыю мужчыны вырашылі дзейнічаць самастойна — выбіць «доўг».

На падставе перадачы чарговай сумы яны прапанавалі даўжніку прыехаць у сталіцу. Пасадзілі ў аўтамабіль і вывезлі ў лес. Там збілі, прымусілі распрануцца і, забраўшы адзенне, а таксама тэлефон, з'ехалі. 

У выніку яны былі затрыманыя. Усім героям публікацыі па 33—39 гадоў. Усе раней не судзімыя, двое з іх з'яўляліся дырэктарамі юрыдычных асоб, яшчэ адзін — начальнік участка ў будаўнічай арганізацыі.

Па завяршэнні расследавання дзеянні кваліфікаваныя следствам па п. 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданне чалавека, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове) і ч. 2 арт. 384 (прымус да выканання абавязацельстваў, здзейснены групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яны змешчаныя пад варту.

Каментары7

  • Цім
    02.12.2023
    Доўг памерам 150.000 $$, які чалавек не жадае вяртаць - гэта сур'ёзны аргумент для сур'ёзнай размовы :) 
  • Ян
    02.12.2023
    А зачем было одалживать такие суммы в наше время ,хотели заработать на ровном месте,,,,как пришли так и ушли
  • Будучыня
    02.12.2023
    З галоўным злодзеем/ворам краіны будзе тое ж самае.

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

«Ацяпленне вярнулі, а праз некалькі гадзін трубы лопнулі». Што адбываецца з радыятарамі ў Сухараве3

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі3

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць