«Існуе толькі адзін незалежны інстытут, але на яго аказваецца велізарны ціск». Мэр Кіева лічыць, што Украіна рухаецца да аўтарытарызму
Мэр Кіева Віталь Клічко мяркуе, што Украіна рухаецца да аўтарытарызму і можа перастаць адрознівацца ад Расіі, дзе «ўсё залежыць ад капрызу аднаго чалавека». Пра гэта ён сказаў у каментары нямецкаму выданню Der Spiegel, піша «Украінская праўда».

«У нейкі момант мы перастанем адрознівацца ад Расіі, дзе ўсё залежыць ад капрызу аднаго чалавека… У цяперашні час існуе толькі адзін незалежны інстытут, але на яго аказваецца велізарны ціск: мясцовае самакіраванне», — лічыць Клічко.
Па словах мэра Кіева, «у першыя месяцы вайны краіна была без лідара, быў адкрыты хаос, і мэры згулялі ключавую ролю як лідары меркаванняў, у абароне гарадоў, у дапамозе вайскоўцам». Але ў офісе прэзідэнта, на думку Клічко, лічаць мэраў «атавізмам», толькі перашкодай для цэнтралізацыі ўладных структур у краіне.
На пытанне, ці знаходзіцца дэмакратыя ва Украіне пад сур'ёзнай пагрозай, Клічко пасля паўзы адказаў: «Так».
Аднак, паводле ягоных слоў, «ператварыць Украіну ў аўтарытарную дзяржаву проста так амаль немагчыма», бо ўкраінцы занадта свабодалюбныя для гэтага.
Мэр Кіева таксама заявіў, што з пачатку поўнамаштабнай вайны не меў аніводнай сустрэчы або тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Каментары
А сегодня в завтрашний день не все могут смотреть. Вернее, смотреть могут не только лишь все, мало кто может это делать.