Літаратура77

Ці загадвае Крэмль забараніць беларускую літаратуру і ці кэнселіць расійскую культуру — дыскусія

У новым выпуску перадачы «Мне таксама не падабаецца» абмяркоўвалі, як зрабіць беларускую літаратуру папулярнай, што рабіць пісьменнікам у Беларусі і ці варта ў адказ забараняць кнігі прапагандыстаў.

Zhenya Suhak Alexander Chernukha Andrey Khadanovich Alina Kovshik Женя Суuак Александр Чернуха Андрей Хаданович Алина Ковшик Жэня Сугак Аляксандр Чарнуха Андрэй Хадановіч Аліна Коўшык
Падчас дыскусіі. Скрын відэа mne_toje_ne_nravitsya / YouTube

Гасцямі ў вядоўцы Яўгеніі Сугак былі пісьменнік і журналіст Аляксандр Чарнуха, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Ці стаіць за забаронай Дуніна-Марцінкевіча загад Крамля

У творах Дуніна-Марцінкевіча, на якога апалчыліся беларускія ўлады, прысутнічае антырасійская рыторыка. У 1864-65 гадах пісьменнік сядзеў у турме. Ці можа за забаронай яго твораў стаяць загад з Крамля?

Па словах Аляксандра Чарнухі, з Крамля могуць паступаць толькі нейкія стратэгічныя ўказанні. А вось тактыка іх выканання цалкам у руках беларускага боку.

«Я баюся, што ў Крамлі нават не ведаюць, хто гэта такі», — выказала сваё меркаванне Аліна Коўшык.

Па словах Андрэя Хадановіча, горш тое, што беларуская сістэма паводзіць сябе больш па-крамлёўску, чым сам Крэмль.

«Яны цудоўна прадугадваюць жаданні сваіх гаспадароў. Гэта працяг старой лукашэнкаўскай рыторыкі — «Мы мяняем слова «братэрства» на выгадныя цэны за расійскія энерганосьбіты». А чым далей у кут гэты рэжым заганяецца, тым больш маразматычныя і антыбеларускія рашэнні ён прымае. Забараняюць творы, дзе сустракаецца слова «маскаль».

Маўчаць ці з'ехаць?

Беларускія пісьменнікі, якія засталіся ў Беларусі, па словах Сугак, выконваюць важную місію — фіксаваць рэальнасць. 

Хадановіч заўважае, што, на шчасце, не ведае пра большасць літаратурных працэсаў у Беларусі. Значыць, пра гэта не ведаюць і карныя органы.

«Ніхто не адмяняў сарафаннага радыё, вечарын, якія арганізоўваюцца зусім без інтэрнэту па сістэме «знаёмы сказаў знаёмаму». Забаранілі правядзенне вечарыны паэзіі, але дазволілі акадэмічную лекцыю. Тады акадэмічны лектар ператвараецца ў мадэратара, запрашае ўдзельнікаў вечарыны як «хадзячых цытат». І паўстае культурная імпрэза-трансформер — вечар актуальнай беларускай паэзіі, знешне аформлены як акадэмічная лекцыя.

Людзей, якія прыстасоўваюцца і выкручваюцца ў такой сітуацыі, немагчыма перамагчы і зачысціць», — дзеліцца сваім поглядам паэт.

Што цяпер рабіць пісьменніку: маўчаць і мець магчымасць знаходзіцца ўнутры краіны?

Па думку Аляксандра Чарнухі, рашэнне залежыць ад самога чалавека. «Камусьці вельмі важна выступаць публічна і фіксаваць усё, што адбываецца ў яго галаве. Для кагосьці важна маўчаць і акумуляваць матэрыял, пакуль ён не складзецца ў нейкі завершаны мастацкі твор. Нехта будзе працаваць пад псеўданімам, бо яму важна цяпер выплеснуць з сябе».

Актуальную сітуацыю Хадановіч параўноўвае з сістэмай з двума крыламі. «Яна аэрадынамічная, інакш яна загіне. У сённяшняй сітуацыі мусіць быць частка беларускай культуры, якая можа на ўвесь свет крычаць, знаходзячыся ў фізічнай бяспецы, забяспечваць абмен думкамі паміж Беларуссю і светам, нагадваць яму пра наш парадак дня.

І мусіць быць і іншая частка, якая дзеля нашага самазахавання мусіць працаваць непасрэдна ў Беларусі. Любая спроба пасварыць і падзяліць працуе на маскоўскія млыны».

Як зрабіць беларускую літаратуру папулярнай

Вядучая Яўгенія Сугак задаецца пытаннем, ці павіны пісьменнікі адлюстроўваць рэальнасць ці пісаць нешта адарванае ад яе.

«Яны ўвогуле нічога не павінны. Яны могуць пісаць нешта пазітыўнае. І гэта тое, чаго вельмі бракуе ў беларускай літаратуры», — заўважае Аляксандр Чарнуха і спасылаецца на словы выдаўца Андрэя Янушкевіча, які кажа пра тое, што вельмі не хапае масавай якаснай беларускай літаратуры, белетрыстыкі.

Няма свайго фэнтэзі, бульварных раманаў, амаль няма дэтэктываў. Няма і масавага чытача. Калі ён будзе, то будуць развівацца і пэўныя нішы, будзе зʼяўляцца якасная літаратура ў кожным жанры. Гэта фарміруе рынак. Зараз рынку амаль няма, разважае Чарнуха.

«І вось гэтыя нішы, ці будзе гэта пазітыў ці негатыў, ці рэфлексія з нагоды таго, што з намі адбываецца, ці вельмі цікавая фантазія, якая захопіць масавага чытача, — гэта ўсё, што мусіць быць, развівацца паралельна».

Ці варта ствараць свой «экстрэмісцкі спіс» аўтараў

Госці абмеркавалі, ці варта ствараць свой «чорны спіс» і ўносіць туды Мікалая Чаргінца і Вадзіма Гігіна.

Аляксандр Чарнуха выказаў меркаванне, што не трэба забараняць літаратурных твораў, калі яны не парушаюць агульначалавечых прынцыпаў, не зʼяўляюцца шкоднымі і не распаўсюджваюць вельмі небяспечную інфармацыю.

Па словах Аліны Коўшык, праблема ў тым, што без дыктатуры падобныя творы не зʼявіліся б. Калі прыйдзе час і ў беларускія кнігарні прыйдуць усе кнігі, якія выдаюцца, вельмі лёгка будзе паглядзець, што будуць набываць беларусы.

«Гэта ўсё адсохне і адваліцца, як толькі адключыць штучную кропельніцу адміністрацыйнага рэсурсу», — метафарычна тлумачыць паэт Хадановіч і дадае, што «мы супрацьстаім сістэме, але не пераймаем яе зброю».

«Адсутнасць попыту на твой твор нашмат больш балюча бʼе па тваім эга, чым публічная забарона», — дадае Чарнуха.

Ці дрэнная адмена рускай літаратуры

Па погляд Аляксандра Чарнухі, кэнселінг (ці «культура адмены») — прыкмета дыктатуры: «Трэба заахвочваць пісаць сваё і дыскутаваць пра сваё. Заахвочваць — шлях дэмакратыі. Кэнселінг — шлях дыктатуры».

Па меркаванні Аліны Коўшык, «добры шлях для пазнання нас саміх і навакольнага свету — перакладаць на беларускую мову бестселеры, якія цяпер папулярныя ў свеце, каб яны не прыходзілі да нас праз расійскія пераклады. Гэта складаны працэс, але да гэтага трэба імкнуцца».

«Я таксама за шлях любіць і пашыраць сваё ў сэнсе не адмяжоўвацца ад чужога. Але на фоне імперскай вайны да крытычнай колькасці нас павінна дайсці думка, як непрапарцыянальна шмат расейшчыны ў нашым культурным полі, — лічыць Хадановіч.

Мы не ведаем свайго не горшага, а часам лепшага. Мы рэдка калі ў стане спакусы. Не пераконвай, што трэба чытаць па-беларуску. Спакушай. Рабі нешта якаснае і цікавае. І людзі самі незаўважна падцягнуцца, як адбылося з беларускім выданнем «Гары Потэра».

Хадановіч дадае, што ён бы параіў пару расійскіх кніг. Напрыклад, даследаванне таталітарызму Яўгена Замяціна — раман-антыутопія «Мы», які быў напісаны раней за Оруэла і Хакслі.

Наколькі сучасная беларуская літаратура канкурэнтаздольная

На погляд Аляксандра Чарнухі, калі сучасная беларуская літаратура перакладаецца на іншыя мовы і выходзіць у іншых краінах, то яна ў стане зацікавіць чытача. Прыкладам могуць быць творы Бахарэвіча ці Святланы Курс.

Аліна Коўшык нагадвае, што ў беларусаў два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Акрамя пісьменніцы Святланы Алексіевіч, гэта Алесь Бяляцкі, які таксама цесна звязаны з літаратурай. Ён быў дырэктарам музея Максіма Багдановіча, напісаў шэраг кніг і даследаванняў.

«Нам ёсць чым ганарыцца. А тыя людзі, што чытаюць беларускую літаратуру, кажуць, што кніга «Па што ідзеш воўча» Святланы Курс выклікае шмат захапленняў за мяжою, у той жа Германіі. І хацелася б, каб беларускай літаратурай пачалі захапляцца і беларусы», — заўважае Аліна Коўшык.

«Колькі беларускіх аўтараў, самых розных, ад Насты Манцэвіч да Віталя Рыжкова, апыналася на міжнародных пляцоўках, слэмах з удзелам разнамоўных паэтаў, столькі гэтыя беларускія аўтары там выйгравалі. З трэскам, у адну браму. У гэтым ёсць нейкая энергетыка. Можа, калі ты ўжо ў Магілёве прабіўся і цябе пачулі, то Вудстак заваяваць — элементарна», — лічыць Хадановіч.

Чытайце яшчэ:

Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана

Мы трапілі ў яміну, якая ўтварылася пасля зачысткі беларускага выдавецкага поля — арганізатары прэміі Гедройця

Святлана Курс: Пакуль леў ці конь жывыя, іх будуць лупіць з усіх бакоў

Каментары7

  • Аліна, займіся працай
    05.12.2023
    Няўжо па гэтай тэме могуць быць нейкія дыскусіі?
  • василь
    05.12.2023
    Пушкін, Чэхаў і Дастаеўскі - гэта ўсяго толькі выраз чалавеканенавісніцтва і экстрэмізму. А руская мова, вядома, проста сабачы брэх, як быццам увесь слоўнік складаецца з "гаў-гаў" і "вуф-вуф".Руская літаратура - гэта прамы шлях да хаосу і анархіі. Можа быць, пара не абмяркоўваць гэта, а абвясціць вайну гэтаму літаратурнаму тэрарызму і забараніць гэтую мову, выкінуць яе з памяці чалавецтва, перш чым яна далей будзе заражаць розумы сваім трызненнем і мы ўсё пачнем гаўкаць замест таго, каб размаўляць?

  • Агент 007
    05.12.2023
    Хто такая Аліна Коўшык каб "выказваць сваё меркаванне"? Яе "меркаванне" не значыць нічога. У Крамлі ведаюць нашмат болей, чым можа сабе ў'явіць Аліна.
    https://nashaniva.com/331520

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза2

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі12

Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску не было знічоў і малітваў1

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон33

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове32

Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана14

Допіс беларускі-псіхолага пра сэкс з грузінам-Апалонам выклікаў міжгендарную сварку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →